Партугальская мова

Партуга́льская мо́ва (парт.: língua portuguesa) — мова раманскай групы індаеўрапейскай сям’і моў.

Партугальская мова
Саманазва

Português
еўрапейскае вымаўленне — [puɾtu'geʃ]

бразільскае вымаўленне — [poɾtu'gejs]
Краіны Партугалія, Бразілія, Ангола, Мазамбік і іншыя краіны Садружнасці партугаламоўных краін
Афіцыйны статус Ангола, Бразілія, Каба-Вердэ, Усходні Тымор, Гвінея-Бісау, Макаа, Мазамбік, Партугалія, Сан-Тамэ і Прынсіпі, Экватарыяльная Гвінея, ЕС
Арганізацыя, якая рэгулюе Міжнародны інстытут партугальскай мовы, Садружнасць партугаламоўных краін
Агульная колькасць носьбітаў Родная: ≈ 150—178 млн[1][2]
Усяго носьбітаў: ≈193 млн[2]
Рэйтынг 7
Класіфікацыя

Індаеўрапейская сям'я

Раманская група
Ібера-раманская падгрупа
Пісьменнасць лацініца (Партугальскі алфавіт)
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 пор 545
ISO 639-1 pt
ISO 639-2 por
ISO 639-3 por
WALS por
Ethnologue por
Linguasphere 51-AAA-a
ABS ASCL 2302
IETF pt
Glottolog port1283
Вікіпедыя на гэтай мове

Афіцыйная мова Партугаліі, Бразіліі, Анголы, Мазамбіка, Каба-Вердэ, Гвінеі-Бісау, Сан-Тамэ і Прынсіпі, Усходняга Тымора і Макаа. Пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіту. Развілася з сярэдневяковай галісійска-партугальскай мовы. Існуюць два асноўныя варыянты — еўрапейскі (pt-pt) і бразільскі (pt-br), якія адрозніваюцца адзін ад аднаго на ўзроўні фанетыкі, лексікі, арфаграфіі і, у меншай ступені, граматыкі. У Анголе і Мазамбіку выкарыстоўваецца еўрапейскі варыянт партугальскай мовы з вялікай колькасцю лексічных запазычанняў з афрыканскіх моў. У іншых афрыканскіх краінах партугальская мова, прынамсі ў сферы паўсядзённага выкарыстання, у значнай ступені крэалізаваная.

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Portuguese Language. Microsoft Corporation. 2009. Архівавана з арыгінала 4 чэрвеня 2011. Праверана 2010-12-05. Native speakers: 150 million. {{cite encyclopedia}}: |work= ігнараваны (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2011. Праверана 12 кастрычніка 2011.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 12 кастрычніка 2011.
  2. а б Lewis, M. Paul. Portuguese. Ethnologue: Languages of the World, Sixteenth edition. SIL International (2009). — «Population total all countries: 177,981,570.»  Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 5 снежня 2010.

Спасылкі

правіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Página principal партугальскай

 
Лагатып «Вікіслоўнікі»
У Вікіслоўніку спіс слоў партугальскай мовы змяшчаецца ў катэгорыі «Партугальская мова»