Партызанская брыгада «Граза»

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада «Граза»партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1942 года на базе атрада «Граза», які ў ліпені прыбыў з савецкага тылу, і мясцовай партызанскай групы С. Т. Баранава (27 чалавек), якая дзейнічала з сакавіка 1942 у Талачынскім раёне. Да ліпеня 1943 года мела назву партызанская брыгада «Дзядзькі Колі». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Талачынскага і Чашніцкага раёнаў. 29 чэрвеня 1944 года брыгада (673 партызаны, 9 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада «Граза»
Гады існавання 1942—1944
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 673 партызаны (29.6.1944)
Дыслакацыя Талачынскі, Чашніцкі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Склад правіць

  • атрад «Перамога»;
  • атрад «Сцяг»;
  • атрад імя Аляксандра Неўскага;
  • атрад «За Радзіму»;
  • атрад імя Катоўскага;
  • атрад імя Суворава;
  • атрад «За Савецкую Беларусь»;
  • атрад імя Фрунзэ;
  • атрад імя Гастэлы.

Камандаванне правіць

Камісар правіць

  • С. М. Нарчук.

Начальнікі штаба правіць

  • Дз. М. Катлярчук;
  • Л. К. Кіпрыянец;
  • Р. М. Аўчыннікаў.

Гісторыя правіць

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначным участку ТалачынОрша і на грунтавых дарогах. У жніўні 1943 года на чыгуначным участку станцый ПеравалачныКоханава падарвалі больш за 500 рэек. У верасні 1943 года вялі баі каля вёскі Рыдамля Талачынскага раёна, у кастрычніку ўтрымлівалі абарону ў вёсках ЧарэяСтражавічыБелая Царква, у сакавіку 1944 года вялі баі каля вёскі Слідчаны Чашніцкага раёна, каля вёсак Рафалова (снежань 1943), Усвейка, Мураўнічы (студзень 1944) Талачынскага раёна. У лютым 1944 года разбілі гарнізон у вёсцы Курчэўская Усвейка Талачынскага раёна. У маі 1944 года разам з партызанскай брыгадай М. П. Гудкова ўдзельнічалі ў баі каля вёскі Бароўка Лепельскага раёна.

Памяць правіць

У 1977 годзе ў вёсцы Янава Талачынскага раёна ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1980 годзе каля вёскі пастаўлена стэла.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць