Партызанская брыгада «Дзядзькі Колі»
Партызанская брыгада «Дзядзькі Колі» — партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Барысаўскага, Бягомльскага, Лагойскага, Плешчаніцкага, Смалявіцкага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 брыгада (1042 партызаны, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады П. Р. Лапаціну, разведчыцы Н. В. Траян было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Партызанская брыгада «Дзядзькі Колі» | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Партызанскае злучэнне Барысаўска-Бягомльскай зоны |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1042 партызаны (28.6.1944) |
Дыслакацыя | Барысаўскі, Бягомльскі, Лагойскі, Плешчаніцкі, Смалявіцкі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | П. Р. Лапацін |
Склад
правіцьБрыгада была створана на базе атрадаў «Дзядзькі Колі» (арганізаваны ў маі 1942 года, пазней — атрад імя Дзяржынскага), «Камунар» (арганізаваны ў маі 1942), імя Сталіна і імя Чапаева (арганізаваны ў красавіку 1942), «За Бацькаўшчыну» (арганізаваны ў ліпені 1942, у чэрвені 1943 расфарміраваны), групы Г. Р. Каўзановіча («Дзеда Гаўрылы»).
На дату злучэння брыгады з Чырвонай Арміяй у яе склад уваходзілі:
- атрад імя Дзяржынскага;
- атрад «Камунар»;
- атрад імя Сталіна;
- атрад імя Чапева;
- атрад «Бура»;
- атрад «За Савецкую Радзіму»;
- атрад імя Гастэлы.
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіцьКамісары
правіцьНачальнікі штаба
правіць- В. П. Бальшакоў;
- А. Л. Валошын.
Гісторыя
правіцьПартызаны праводзілі дыверсіі на ўчастку чыгункі Мінск — Барысаў, Мінск — Маладзечна і шашы Мінск — Барысаў. У «рэйкавай вайне» падарвалі больш за 1,9 тыс. рэек, 5 чыгуначных мастоў. У снежні 1942 і жніўні 1943 гадоў нападалі на гарнізон у вёсцы Зембін, у маі — чэрвені 1943 вялі баі з фашыстамі, якія праводзілі карную аперацыю «Котбус», у красавіку — маі 1944 года — з нямецкім палком, які падтрымлівалі самалёты, танкі і артылерыя. Вялі баі ў чэрвені 1944 у раёне возера Палік. У час наступлення Чырвонай Арміі забяспечылі пераправу 35-й гвардзейскай танкавай брыгадзе цераз рэку Цна.
Памяць
правіцьУ 1964 годзе ў пасёлку Ганцавічы Барысаўскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены абеліск.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.