Партызанская брыгада «Жалязняк» (Р. А. Дзякаў, І. П. Ціткоў, Л. П. Бірукоў)
Партызанская брыгада «Жалязняк» — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1942 года на базе атрада «Рамана» (Р. А. Дзякава, арганізаваны ў снежні 1941 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бягомльскага і Лагойскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (2137 партызан, 8 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады І. П. Ціткову і камісару С. С. Манковічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Партызанская брыгада «Жалязняк» | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна |
![]() ![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Партызанскае злучэнне Барысаўска-Бягомльскай зоны |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 2137 партызан (28.6.1944) |
Дыслакацыя | Бягомльскі і Лагойскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Склад
правіць- 1-ы атрад;
- 2-і атрад;
- 3-і атрад;
- 4-ы атрад;
- 5-ы атрад;
- 6-ы атрад;
- 7-ы атрад;
- вучэбна-рэзервовы атрад.
Камандаванне
правіцьКамандзіры
правіць- Р. А. Дзякаў;
- І. П. Ціткоў;
- Л. П. Бірукоў (выконваў абавязкі).
Камісары
правіцьНачальнік штаба
правіць- Л. П. Бірукоў
Гісторыя
правіцьПартызаны ў снежні 1942 года разбілі гарнізон у Бягомлі, Бягомльскі раён стаў партызанскай зонай. Нападалі на гарнізон у Докшыцах, разграмілі станцыю Параф'янава. У сакавіку 1943 года напалі на гарнізоны ў вёсцы Даўгінава Крывіцкага і вёсцы Юхнаўка Бягомльскага раёнаў. У маі—чэрвені 1943 года вялі баі супраць карнікаў, якія праводзілі аперацыю «Котбус». 12 снежня 1942 года знішчылі 2 масты цераз Бярэзіну. У «рэйкавай вайне» падарвалі больш за 5,5 тыс. рэек, 5 чыгуначных мастоў. У жніўні 1943 года ўдзельнічалі ў Докшыцка-Крулеўшчынскай аперацыі. У чэрвені 1944 года ўтрымлівалі да падыходу Чырвонай Арміі пераправу цераз Бярэзіну, пабудавалі там 2 масты.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.