Партызанская брыгада «Звязда»
Партызанская брыгада «Звязда» — партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1942 года на базе Горацкага атрада, аформленага ў маі 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Горацкага, Дрыбінскага, Шклоўскага, Аршанскага і Дубровенскага раёнаў. На жнівень 1942 года ў брыгадзе было 620 партызан. У канцы верасня ў сувязі з абмежаванымі магчымасцямі манёўраў ва ўмовах карных аперацый брыгада была разгрупавана на невялікія групы і атрад, агульнае кіраўніцтва якімі ажыццяўлялі камандзіры групы атрадаў Дз. Ф. Вайстроў, М. І. Кітаеў.
Партызанская брыгада «Звязда» | |
---|---|
Гады існавання | 1942 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 320 партызан (жнівень 1942) |
Дыслакацыя | Горацкі, Дрыбінскі, Шклоўскі, Аршанскі, Дубровенскі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Камандаванне
правіцьКамандзіры
правіць- М. І. Іўлеў;
- Дз. Ф. Вайстроў (выконваў абавязкі).
Камісар
правіць- П. Н. Савінаў
Начальнік штаба
правіць- Д. І. Тамашэўскі
Гісторыя
правіцьПартызаны праводзілі баявыя дзеянні на чыгуначным участку Орша — Крычаў. У жніўні — верасні 1942 года падарвалі 9 і абстралялі 3 эшалоны, разбурылі тэлефонна-тэлеграфную лінію Шклоў — Горкі — Дрыбін, знішчылі 17 аўтамашын. У кастрычніку 1942 — лютым 1943 года правялі 16 баёў з карнікамі. Вясной 1943 года некалькі груп улілося ў атрад, які ў красавіку 1943 перабазіраваўся ў Чавускі раён і ў чэрвені ўвайшоў у партызанскі полк «Трынаццаць» як 4-ы батальён, які ў жніўні 1943 года быў разгорнуты ў 17-ю партызанскую брыгаду.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.