Партызанская брыгада «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага
Партызанская брыгада «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1942 года на базе атрадаў «Мсцівец» (арганізаваны ў лютым 1942 года) і «Барацьба» (арганізаваны ў верасні 1941 года). Да 1 чэрвеня 1943 года мела назву Партызанская брыгада «Дзядзькі Васі», у студзені 1944 года брыгадзе было прысвоена імя В. Т. Варанянскага. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Лагойскага і Плешчаніцкага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (1475 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Г. Ф. Пакроўскаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Партызанская брыгада «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Партызанскае злучэнне Барысаўска-Бягомльскай зоны |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1475 партызан (1.7.1944) |
Дыслакацыя | Лагойскі і Плешчаніцкі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Склад
правіць- атрад «Мсцівец»;
- атрад «Барацьба»;
- атрад імя Катоўскага;
- атрад імя Суворава;
- атрад імя Панамарэнкі.
Камандаванне
правіцьКамандзіры
правіць- В. Т. Варанянскі (загінуў);
- В. В. Сямёнаў;
- Г. Ф. Пакроўскі.
Камісары
правіць- Л. С. Лапін;
- М. Х. Краснёнкаў (выконваў абавязкі);
- В. В. Сямёнаў;
- Ф. С. Кузняцоў;
- М. І. Перапечка.
Начальнікі штаба
правіць- П. А. Сярогін;
- Дз. І. Копанеў;
- В. І. Яськоў.
Гісторыя
правіцьБаявыя аперацыі праводзілі на камунікацыях Мінск — Вільнюс, Маладзечна — Полацк, Мінск — Лепель і іншых. Падарвалі больш за 3 000 рэек, 148 мастоў на шашы і 3 на чыгунцы. Нападалі на гарнізоны ў Мядзелі, Плешчаніцах, Ільі, у вёсках Альковічы, Касцяневічы, на чыгуначнай станцыі Куранец і інш. У ліпені 1942 года атрады «Мсцівец», «Барацьба», «Мясцовыя» і іншыя разбілі нямецкі батальён каля вёскі Валенцінова. У маі—чэрвені 1943 года партызаны брыгады вялі баі супраць карнікаў, якія праводзілі аперацыю «Котбус». Разам з часцямі Чырвонай Арміі 30 чэрвеня 1944 года разбілі нямецкі батальён. Удзельнічалі ў вызваленні Вілейкі, Маладзечна, Смаргоні, ліквідацыі нямецкіх падраздзяленняў (да 10 ліпеня 1944 года).
Памяць
правіцьУ 1971 годзе ў вёсцы Хадакі Лагойскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік, у Смаргоні — мемарыяльная дошка.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.