Партызанская брыгада «Разгром»

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Парызанская брыгада «Разгром»партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1942 года на базе атрадаў «Разгром», арганізаванага ў лютым 1942, «Камуніст», «Сцяг», «Іскра», арганізаванага ў маі 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Барысаўскага, Смалявіцкага, Чэрвеньскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (1721 партызан, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада «Разгром»
Гады існавання 1942—1944
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 1721 партызан (2.7.1944)
Дыслакацыя Барысаўскі, Смалявіцкі, Чэрвеньскі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Склад правіць

  • атрад «Разгром»;
  • атрад «Іскра»;
  • атрад «Сцяг»;
  • атрад «Радзіма»;
  • атрад «Мсцівец»;
  • атрад імя Суворава.

Камандаванне правіць

Камандзіры правіць

Камісары правіць

  • С. І. Лашук;
  • С. А. Собалеў;
  • А. В. Зямскоў;
  • І. В. Лакціёнаў

Начальнікі штаба правіць

  • К. С. Сасункевіч;
  • А. Ц. Кароткі;
  • В. В. Дручкоў

Гісторыя правіць

15 лютага 1943 года партызаны разграмілі торфапрадпрыемства ў Смалявіцкім раёне. На чыгуначных участках ЖодзінаПліса 19 верасня 1943 года і СмалявічыКалодзішчы 20 чэрвеня 1944 года падарвалі больш за 2 тысячы рэек. 14 мая 1944 разграмілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Зарэчча і Пятровічы Смалявіцкага раёна, 28 мая 1944 — у вёсцы Цешкаўка Барысаўскага раёна, 14 чэрвеня 1944 года — чыгуначную станцыю Пліса. 21 чэрвеня 1944 года вялі бой з карнікамі ў Смалявіцкім раёне.

Памяць правіць

У 1982—1984 гадах у вёсцы Раваніцкая Слабада Чэрвеньскага раёна ў гонар брыгады створаны мемарыяльны комплекс «Разгром».

Зноскі

Літаратура правіць