Партызанская брыгада «Савецкая Беларусь» (П. П. Тамілаў, І. А. Сматроў)

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада «Савецкая Беларусь»партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1943 года на базе атрадаў «Савецкая Беларусь» і імя Кутузава. У студзені 1943 года ў брыгадзе быў арганізаваны атрад імя Ракасоўскага. Дзейнічала ў Давыд-Гарадоцкім і Столінскім раёнаў. 16 лютага 1944 года брыгада ў складзе трох атрадаў агульнай колькасцю 903 партызаны злучылася з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння з часцямі Чырвонай Арміі на падставе загада аператыўнай група БШПР і рашэння Пінскага падпольнага абкома партыі з асабовага складу брыгады былі створаны знішчальныя атрады, якія былі павінны абараняць і кантраляваць партызанскую зону, весці дыверсійную дзейнасць і актыўную разведку для часцей Чырвонай Арміі на тэрыторыі Столінскага і Давыд-Гарадоцкага раёнаў. Паўторна злучылася з часцямі Чырвонай Арміі 8 чэрвеня 1944 года агульнай колькасцю 469 партызан.

Партызанская брыгада імя С. М. Кірава
Гады існавання 1943 — 1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Пінскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 903 партызаны (16 лютага 1944)
Дыслакацыя Давыд-Гарадоцкі і Столінскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Склад правіць

  • Партызанскі атрад «Савецкая Беларусь»;
  • Партызанскі атрад імя Кутузава;
  • Партызанскі атрад імя Ракасоўскага;
  • Партызанскі атрад імя Чкалава;
  • Столінскі партызанскі атрад;
  • Давыд-Гарадоцкі партызанскі атрад.

Камандаванне правіць

Камандзіры правіць

Камісар правіць

  • Іван Андрэевіч Сматроў

Начальнікі штаба правіць

  • Юрый Мікалаевіч Героеў (жнівень 1943 — люты 1944);
  • Іван Самойлавіч Каяфюк (люты — чэрвень 1944).

Гісторыя правіць

Пртызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначных участках ЛунінецКалінкавічы, Лунінец — Сарны і на шашэйных дарогах. З верасня па лістапад 1942 года на чыгунцы Лунінец — Сарны падарвалі больш за 120 рэек, пашкодзілі 1,5 км чыгуначнага палатна, спынілі рух на 22 сутак. У ліпені і кастрычніку 1943 года разам з партызанамі злучэння А. М. Сабурава вялі баі ў Давыд-Гарадку, у студзені 1944 года разам з партызанамі С. А. Каўпака ў Століне. Знішчылі сельскагаспадарчыя ўправы ў вёсках Харомск, Альпень, Альшаны, Семігосцічы Давыд-Гарадоцкага раёна, 126 аўтамашын, у маёнтках Луткі, Рамель, Беражное спалілі 7,5 тысяч пудоў збожжа, падрыхтаванага для адпраўкі ў Германію, сельскагаспадарчыя машыны. У студзені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі вялі баі каля вёсак Колбікі, Старына Давыд-Гарадоцкага раёна, у лютым удзельнічалі ў разгроме нямецкай групоўкі каля вёскі Іванава Слабада Тураўскага раёна.

Памяць правіць

У 1965 годзе ў горадзе Століне ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыыяльная дошка.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць