Партызанская брыгада «Штурмавая»
Партызанская брыгада «Штурмавая» — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года. Да ліпеня 1944 года дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Заслаўскага, Лагойскага, Мінскага, Радашковіцкага раёнаў.
Партызанская брыгада «Штурмавая» | |
---|---|
Гады існавання | 1942 — 1944 |
Краіна |
![]() ![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Партызанскае злучэнне Барысаўска-Бягомльскай зоны |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1464 партызаны (2.7.1944) |
Дыслакацыя | Заслаўскі, Лагойскі, Мінскі, Радашковіцкі раёны. |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Склад
правіцьБрыгада была створана ў снежні 1942 года на базе атрадаў «Штурм» (арганізаваны ў красавіку 1942), «Грозны» (арганізаваны ў верасні 1942), «За Бацькаўшчыну» (арганізаваны ў жніўні 1942). Пазней у яе склад быў уключаны асобны атрад «Вясна» (імя М. В. Фрунзе), арганізаваны атрады імя Г. К. Жукава, імя П. К. Панамарэнкі.
Камандаванне
правіцьКамандзіры
правіць- Барыс Мікалаевіч Лунін (1942 — 1944);
- Іосіф Лазаравіч Фогель (май 1944 — чэрвень 1944);
- Іван Аляксандравіч Гламаздзін (чэрвень — ліпень 1944).
Камісар
правіць- Ілля Мартынавіч Фёдараў (1942 — чэрвень 1944).
Начальнікі штаба
правіць- Іосіф Лазаравіч Фогель (снежань 1942 — май 1944);
- Аляксандр Фёдаравіч Кандыбкін (май — ліпень 1944).
Гісторыя
правіцьУ красавіку 1942 года разграмілі гарнізон праціўніка ў вёсцы Боўблі Заслаўскага раёна, у кастрычніку разграмілі гарнізон карнікаў у вёсцы Курганы Заслаўскага раёна (Курганскі бой), у снежні нападалі на гарнізон у Лагойску (Лагойскі бой). У жніўні 1943 года на чыгунцы Мінск — Маладзечна партызаны падарвалі больш за 1500 рэек. Разграмілі 2 чыгуначныя станцыі, узарвалі і спалілі 168 мастоў, 21 склад, знішчылі 49 нямецкіх гаспадарак і прадпрыемстваў. У маі — чэрвені 1943 года вялі баі супраць карнікаў, якія праводзілі аперацыю «Котбус». У студзені 1944 года выратавалі 274 дзіцяці з дзіцячага дому ў вёсцы Сёмкаў Гарадок.
2 ліпеня 1944 года брыгада (1464 партызаны, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Памяць
правіць- У 1963 годзе каля вёскі Сярэдняя Мінскага раёна ў гонар брыгады пастаўлены абеліск.
- У 1970 годзе ў Лагойску ў гонар брыгады была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.