Партызанская брыгада імя І. В. Сталіна (П. І. Гулевіч)

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада імя І. В. Сталінапартызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года на базе 125-га атрада імя Сталіна, арганізаванага ў сакавіку 1942 года ў Дзяржынскім раёне. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Валожынскага, Дзяржынскага, Івянецкага, Мінскага, Стаўбцоўскага раёнаў. 5 ліпеня 1944 года брыгада (1160 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада імя І. В. Сталіна
Гады існавання 1942—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Лідскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1160 партызан (5.7.1944)
Дыслакацыя Валожынскі, Дзяржынскі, Івянецкі, Мінскі, Стаўбцоўскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры П. І. Гулевіч

Склад правіць

Пры фарміраванні брыгада з асабовага складу 125-га атрада імя Сталіна былі створанаы атрады «Бальшавік», імя Дзяржынскага і імя Суворава. У снежні ў брыгаду былі ўключаны асобна дзейныя атрады імя Чапаева і імя Будзённага. Пазней у брыгадзе былі сфарміраваны атрады імя Пархоменкі, імя Панамарэнкі і іншыя. У кастрычніку 1943 года на базе атрада імя Дзяржынскага была створана партызанская брыгада імя Ф, Э. Дзяржынскага, у снежні 1943 года на базе атрадаў імя Чапаева і імя Пархоменкі — партызанская брыгада імя В. І. Чапаева, на базе атрадаў імя Будзённага і імя Панамарэнкі — партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі. На момант злучэння з Чырвонай арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

  • атрад «Бальшавік»;
  • атрад імя Суворава;
  • атрад імя Рыжака[1];
  • атрад імя Кірава;
  • атрад імя Сталіна.

Камандаванне правіць

Камандзір правіць

Камісар правіць

Начальнік штаба правіць

  • І. К. Карпаў

Гісторыя правіць

Партызаны брыгады разам з іншымі брыгадамі і атрадамі у 1942 і ў пачатку 1943 наносілі удары па апорным пунктам, гарнізонам і паліцэйскім участкам, ачышчалі ад ворага Івянецкую зону. У ліпені — жніўні 1943 года правялі 17 баёў супраць карных экспедыцый і за выхад з блакады. У чэрвені 1944 года зрабілі 24 дыверсіі, пусцілі пад адхон 6 эшалонаў, падарвалі 3 масты, 14 аўтамашын. У ноч на 20 чэрвеня 1944 года на ўчастку КоласаваНегарэлае падарвалі каля 600 рэек, пашкодзілі 500 метраў тэлефонна-тэлеграфнай лініі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. названы ў гонар камандзіра 125-га атрада імя Сталіна С. А. Рыжака, які загінуў у баі.

Літаратура правіць