Партызанская брыгада імя А. Ф. Данукалава
Партызанская брыгада імя А. Ф. Данукалава — партызанская брыгада, створаная ў красавіку 1942 года. Да мая 1944 года называлася брыгада «Аляксея». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Касплянскага раёна Смаленскай вобласці, Лёзненскага, Суражскага, Віцебскага, Аршанскага, Багушэўскага, Бешанковіцкага, Ушацкага, Пліскага раёнаў БССР. 1 ліпеня 1944 года брыгада (1817 партызан, 3 батальёны, 12 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Данукалаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Партызанская брыгада імя А. Ф. Данукалава | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна |
СССР РСФСР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1817 партызан (1.7.1944) |
Дыслакацыя | |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Склад
правіцьБрыгада была створана на базе атрадаў «Радзіма»[1], «Крэпасць»[2], «Граза ворагам»[3]. У ліпені 1942 года атрад К. В. Зюкава быў вылучаны для арганізацыі новай брыгады, якая ў баях з праціўнікам была рассеяна. У ліпені 1942 года з брыгады быў вылучаны атрад І. І. Уласава (Бліна) (партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь»). У лютым 1943 года атрады «Радзіма» і «Крэпасць» выйшлі ў савецкі тыл і былі расфарміраваны. Атрад «Перамога» быў вернуты ў Смаленскую вобласць (партызанскі полк «Трынаццаць»). У маі 1943 года з брыгады былі вылучаны атрады імя Чапаева, «Граза», «Буравеснік» для арганізацыі Лёзненская партызанскай брыгады. У розны час былі расфарміраваны атрады І. І. Гур'ева, А. С. Гайдукова, імя Сталіна, «Савецкая Беларусь», «Звязда», «Казбек», іх асабовы склад увайшоў у іншыя атрады брыгады. Усе атрады брыгады ў лютым 1943 года былі аб'яднаны ў тры батальёны. На дату злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
- 3 батальёны;
- атрад «Прагрэс» (1-ы);
- атрад «Смерць ворагам» (4-ы);
- атрад «Марак» (6-ы);
- атрад імя Селіваненкі (8-ы)[4];
- атрад імя Варашылава (10-ы);
- атрад «Інтэрнацыянал» (12-ы);
- атрад «Гвардзеец» (13-ы);
- атрад «Знішчальнік» (14-ы);
- атрад «Сокал» (15-ы);
- атрад «Камсамолец» (16-ы);
- атрад «Мсцівец» (17-ы);
- атрад «Бальшавік» (20-ы).
Камандаванне
правіцьКамандзіры
правіць- А. Ф. Данукалаў (загінуў);
- В. А. Блахін.
Камісары
правіць- Т. В. Паўлоўскі (загінуў);
- А. Ц. Шчарбакоў;
- І. І. Старавойтаў.
Начальнікі штаба
правіць- А. С. Гайдукоў;
- Я. М. Антоненка;
- Ф. І. Пласкуноў;
- І. М. Піменаў.
Гісторыя
правіцьПартызаны праводзілі дыверсіі на лініях камунікацый, у тым ліку на чыгунках Віцебск — Орша, Віцебск — Смаленск, Полацк — Маладзечна. У ліпені — лістападзе 1942 года разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Шапурова, Будзянка, Ляшчова Суражскага, Стасева Лёзненскага раёнаў. У снежні 1942 — лютым 1943 гадоў удзельнічалі ў баях з карнікамі, разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Жабенцяі, Мельны, Баліна, Мішуткі Суражскага раёна. У кастрычніку 1943 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнікаў каля вёсак Рубеж, Вадапоева, Вуглы Бешанковіцкага раёна, тройчы нападалі на нямецкі гарнізон у вёсцы Бачэйкава, удзельнічалі ў Лепельскай аперацыі. У красавіку — маі 1944 года ў Полацка-Лепельскай партызанскай зоне брыгада вяла баі з карнікамі на рубяжы вёсак Замошша, Царкавішча, Тартак, Казімірова, Ветча, Лагі, Бушанка Ушацкага раёна. У ноч на 3 мая разам з іншымі брыгадамі прарвала блакаду, разбіла гарнізоны ў вёсках Баяры, Бондары, Ляпейкі, Піскунова, Каменка, Слабада Пліскага раёна. У «рэйкавай вайне» на чыгуначных участках Падсвілле — Круляўшчына, Замасточча — Лычкоўскага, Сасноўка — Замасточча падарвалі больш за 2,9 тысяч рэек. Перад наступленнем Чырвонай Арміі актывізавала баявую дзейнасць на дарогах Кублічы — Беразіно, Кублічы — Востраў, Кублічы — Круляўшчына.
Памяць
правіцьБрыгада ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Прарыў» у ліку 16 партызанскіх брыгад. У 1976 годзе ў гонар брыгады ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі на чыгуначнай станцыі Выдрэя Лёзненскага раёна, у вёсцы Рабава Віцебскага раёна, у вёсцы Вялікія Дольцы Ушацкага раёна. У 1979 годзе на будынку мемарыяльнага музея А. Ф. Данукалава ў вёсцы Кавалі Лёзненскага раёна ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1977 годзе ў вёсцы Пагосцішча Лёзненскага раёна пастаўлена стэла.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.