Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева (У. В. Мельнікаў)
Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева — партызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1942 года. Да восені 1943 года называлася партызанская брыгада «Смерць фашызму». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ушацкага, Полацкага, Лепельскага, Ветрынскага, Бешанковіцкага, Сіроцінскага раёнаў. 29 чэрвеня і 1 ліпеня 1944 года брыгада (1295 партызан, 10 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 1295 партызан |
Дыслакацыя | Ушацкі, Ветрынскі, Бешанковіцкі, Полацкі, Сіроцінскі, Лепельскі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | У. В. Мельнікаў |
Склад
правіцьБрыгада была створана на базе асобнага партызанскага атрада «Смерць фашызму», арганізаванага ў маі 1942 года. У жніўні 1942 года з брыгады быў вылучаны 9-ы атрад (Чашніцкая партызанская брыгада «Дубава»). У ліпені 1943 года атрады імя Чапаева, імя Кірава, імя Свярдлова, імя Грызадубавай, імя Даватара былі вылучаны з брыгады і на іх базе створана 2-я Ушацкая партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі. У жніўні 1943 года ў Вілейскую вобласць вылучаны атрад пад камандаваннем К. З. Карабкова (пазней 2-і атрад партызанскай брыгады імя М. І. Калініна). У красавіку 1944 года атрад імя Жалязняка быў расфарміраваны. Дзеянні атрада імя Матросава з сакавіка 1944 года не прасочваюцца. На момант злучэння партызанскай брыгады з Чырвонай Арміяй у яе склад уваходзілі:
- атрад імя Фрунзе;
- атрад імя Суворава;
- атрад імя Лазо;
- атрад імя Шчорса;
- атрад імя Аляксандра Неўскага;
- атрад імя Сільніцкага;
- атрад імя Кутузава;
- атрад імя Катоўскага;
- атрад імя Чкалава;
- атрад імя Багдана Хмяльніцкага.
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіцьКамісары
правіць- М. І. Ястрабаў;
- І. Ф. Каранеўскі (загінуў)
Начальнікі штаба
правіць- М. В. Уткін;
- М. М. Пучкоў;
- В. М. Нікалаеў (выконваў абавязкі, загінуў)
Гісторыя
правіцьПартызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Полацк — Маладзечна, Полацк — Віцебск і шашэйных дарогах. У жніўні — верасні 1942 года разграмілі нямецкі гарнізон у вёсцы Варонічы Ветрынскага раёна, знішчылі льнозавод, падарвалі масты цераз рэкі Ушача, Шоша; у ліпені 1943 года разграмілі гарнізон у вёсцы Фролкавічы, падарвалі мост цераз раку Ула. Удзельнічалі ў Пышнянскіх баях, у Лепельскай аперацыі і яе састаўной частцы Лепельскім баі. На чыгуначным участку Полацк — Зябкі падарвалі больш за 3 тысячы рэек. У лістападзе 1942 і маі 1943 гадоў вялі баі супраць карнікаў каля вёсак Заскаркі, Далецкія, Шчаты, Заазер’е Ветрынскага раёна, разграмілі гарнізоны ў вёсках Шалкова, Шэлегаўка Полацкага раёна, у кастрычніку 1943 года напалі на гарнізон у Ушачах. У красавіку — маі 1944 года, у час нямецкай блакады Полацка-Лепельскай партызанскай зоны вялі баі за ўтрыманне лініі абароны каля возера Чырвонае вёсак Канашы, Гаравыя, Саламір’е, Зыкова, Старынкі Ветрынскага раёна. У маі 1944 года прарвалі нямецкую абарону ў раёне вёсак Паперына — Двор Пліна — Новае Сяло Ушацкага раёна.
Памяць
правіцьГл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- В.В. Барминский. «Мужали в боях», Сб.«Годы комсомольские». Минск, изд.«Юнацтва», 1976 . biblioteka.by. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2021.
- Барминский В.В. "Партизанская бригада имени Чапаева".