Партызанская брыгада імя В. М. Молатава

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада імя В. М. Молатавапартызанская брыгада, створаная 5 красавіка 1943 года. Да сакавіка 1944 года дзейнічала на тэрыторыі Антопальскага, Жабчыцкага, Пінскага, Лагішынскага, Столінскага, Іванаўскага, Драгічынскага раёнаў БССР, і Любэшыўскага і Камінь-Кашырскага раёнаў Валынскай вобласці.

Партызанская брыгада імя В. М. Молатава
Гады існавання 1943 — 1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
 Украінская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Пінскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1311 партызан (30.3.1944)
Дыслакацыя Пінская вобласць
Валынская вобласць
Гомельская вобласць
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Міхаіл Іванавіч Герасімаў

Брыгада была створана на базе атрадаў імя М. Ц. Шыша (арганізаваны ў красавіку 1942 года, камандзір атрада Мікалай Цімафеевіч Шыш гераічна загінуў 25 чэрвеня 1942), імя С. Г. Лазо (арганізаваны ў лістападзе 1942), імя А. В. Суворава (арганізаваны ў лістападзе 1942). 30 ліпеня атрады былі разбуйнены, з іх адпаведна былі выдзелены атрады імя М. І. Калініна, імя І. В. Сталіна, імя Г. К. Арджанікідзэ.

Пазней у брыгадзе былі створаны новыя атрады імя М. І. Кутузава, імя У. Р. Нямытава, імя Тадэвуша Касцюшкі, імя П. П. Патлаха (намеснік камандзіра атрада П. П. Патлах загінуў у баі). У ліпені 1943 года ў яе быў уключаны атрад імя В. І. Чапаева.

У жніўні 1943 года атрады імя В. І. Чапаева, імя І. В. Сталіна, імя У. Р. Нямытава, імя Тадэвуша Касцюшкі, імя Г. К. Арджанікідзэ былі перададзены Пінскай партызанскай брыгадзе, а атрад імя М. І. Кутузава — партызанскай брыгадзе «Савецкая Беларусь»

Камандаванне

правіць

Камандзір

правіць

Камісар

правіць

Начальнікі штаба

правіць

Гісторыя

правіць

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунцы БрэстПінск, ЛунінецБаранавічы, Ковель — Брэст і на Дняпроўска-Бугскім канале (Дняпроўска-Бугская аперацыя). У красавіку 1942 партызаны вялі баі каля вёскі Дзеткавічы Драгічынскага раёна, у чэрвені разбілі праціўніка каля вёскі Ямнік. У кастрычніку атрады імя Шыша і «Пятровіча» (А. П. Савіцкага) разграмілі чыгуначную станцыю Сінкевічы (Сінкевіцкая аперацыя), знішчылі мост на рацэ Лань, эшалон з боепрыпасамі. З верасня да лістапада 1943 на чыгуначным участку АнтопальЯнаў-Палескі падарвалі 2400 рэек (рух быў спынены на 12 сутак). У ліпені 1943 года разбілі нямецкі гарнізон у Любэшыве Валынскай вобласці (Любяшоўскі бой) і чыгуначную станцыю Вулька ў Іванаўскім раёне, падарвалі 2,5 км чыгуначнага палатна, чыгуначны мост, знішчылі 3 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У гэтай аперацыі удзельнічала насельніцтва навакольных вёсак. У лютым і сакавіку 1944 года вялі баі на Дняпроўска-Бугскім канале і Прыпяці (Абарона Дняпроўска-Бугскага канала), каля вёсак Белін, Зарэчка Драгічынскага раёна.

30 сакавіка 1944 года брыгада (1311 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння брыгада была перадыслацыравана на акупіраваную тэрыторыю Гомельскай вобласці, дзе дзейнічала да ліпеня 1944 года.

Памяць

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць