Партызанская брыгада імя В. П. Чкалава

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада імя В. П. Чкалавапартызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Заслаўскага, Дзяржынскага, Мінскага, Івянецкага, Валожынскага раёнаў. 5 ліпеня 1944 года брыгада (1085 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада імя В. П. Чкалава
Гады існавання 1942—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Івянецкае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1085 партызан (5 ліпеня 1944)
Дыслакацыя Заслаўскі, Дзяржынскі, Мінскі, Івянецкі, Валожынскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры
  • С. П. Смірноў;
  • М. І. Грыбанаў

Склад правіць

Брыгада была створана ў лістападзе 1942 года на базе 620-га (імя Кузняцова, арганізаваны ў чэрвені 1942 года атрадаў імя Я. З. Дзука і І. П. Кузняцова) і 621-га (імя Чкалава) атрадаў. Пазней былі арганізаваны атрады імя Кірава, імя Андрэева і іншыя. Атрад імя Чкалава пазней увайшоў у партызанскую брыгаду «Уперад», атрады імя Кірава, імя Андрэева, «За Савецкую Беларусь» перададзены для фарміравання партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь», атрад імя П. А. алыбіна быў вызначаны ў асобна дзейны.

На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

  • атрад імя Кузняцова (камандзір атрада І. П. Кузняцоў, загінуў у баі);
  • атрад «За Савецкую Радзіму»;
  • атрад імя Панамарэнкі;
  • атрад «26 гадоў Кастрычніка»;
  • атрад імя Малянкова.

Камандаванне правіць

Камандзіры правіць

  • С. П. Смірноў;
  • М. І. Грыбанаў

Камісар правіць

Начальнікі штаба правіць

  • М. І. Грыбанаў;
  • Р. М. Панявін;
  • І. П. Анішчанка

Гісторыя правіць

Партызаны ў 1942 годзе разграмілі 11 нямецкіх апорных пунктаў і 20 маёнткаў, захапілі 4 тысячы тон збожжа, 1 тысяч тон раздалі насельніцтву. У красавіку — снежні 1943 года падарвалі каля 50 эшалонаў, знішчылі 3 масты (рух на чыгунцы быў спынены амаль на 9 сутак). У маі знішчылі 6 аўтамашын, у ліпені зрабілі 9 дыверсій на чыгунцы, правялі 10 баёў, захапілі 8 кулямётаў, больш за 20 вінтовак, боепрыпасы. 20 чэрвеня 1944 года на чыгуначных участках РатамкаКрыжоўка, МаладзечнаУша падарвалі каля 900 рэек. У ліпені 1944 года знішчылі 24 аўтамашыны, захапілі 9 кулямётаў, 19 аўтаматаў, 141 вінтоўку, вызвалілі 113 грамадзян, якіх вывозілі на работы ў Германію.

Зноскі

Літаратура правіць