Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава (Ф. Р. Маркаў, Ф. С. Шляхтуноў, І. Н. Крысаў)

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада имя К. Я. Варашылавапартызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года на базе атрадаў імя Суворава (арганізаваны ў маі 1942 года на базе групы Ф. Р. Маркава, якая прыбыла ў нямецкі тыл у верасні 1941 года, і мясцовых груп С. А. Пронькі, Р. З. Крукава — А. А. Сударыкава) і «Знішчальнік» (арганізаваны ў кастрычніку 1942 года на базе групы У. Ц. Цабы, якая прыбыла ў нямецкі тыл па заданню ЦК КП(б)Б. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Мядзельскага, Пастаўскага, Дунілавіцкага, Астравецкага, Свірскага, Смаргонскага, Куранецкага, Глыбоцкага, Крывіцкага раёнаў БССР і Швянчонскага раёна Літоўскай ССР. 4 ліпеня 1944 года брыгада (1865 партызан, 12 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Маркаву і памошніку камісара атрада па камсамолу Г. І. Маслоўскай прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава
Гады існавання 1942—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Вілейскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1865 партызан (4 ліпеня 1944)
Дыслакацыя
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Склад правіць

  • партызанскі атрад імя Суворава;
  • партызанскі атрад «Знішчальнік»;
  • партызанскі атрад імя Чапаева;
  • партызанскі атрад імя Аляксандра Неўскага;
  • партызанскі атрад імя Пархоменкі;
  • партызанскі атрад імя Кутузава;
  • партызанскі атрад імя Калініна;
  • партызанскі атрад «Грозны»;
  • партызанскі атрад «Перамога»;
  • партызанскі атрад «Слава»;
  • разведвальны партызанскі атрад імя Лазо;
  • партызанскі атрад імя Баграціёна.

Камандаванне правіць

Камандзіры правіць

Камісары правіць

Начальнікі штаба правіць

  • У. У. Саўлевіч;
  • І. Н. Крысаў;
  • Л. І. Карабанаў.

Гісторыя правіць

Партызаны ў маі 1942 года на шашы каля Лынтупаў знішчылі камісію па вывазу моладзі трох раёнаў на работы ў Германію. Увосень 1942 года ўдзельнічалі ў 98 км тэлефонна-тэлеграфнай лінііна тэрыторыі 13 раёнаў Вілейскай вобласці. У маі 1943 года вялі баі супраць карных атрадаў, вясной 1943 — баі ў Гадуцішскім і Нарачанскім лясах, у сакавіку 1944 года — каля вёскі Пасынкі. Увосень 1943 года наплі на нямецкі гарнізон у Лынтупах, знішчылі чыгуначную станцыю, склад, падарвалі вадакачку. Разбілі гарнізоны ў вёсках Дунілавічы, Мядзел, Груздава (верасень 1942 года), Кабыльнік (верасень 1942 года: Кабыльніцкі бой, жнівень 1943 года), Шэметава (снежань 1943) і іншых. У маі 1944 года памаглі партызанам і мясцоваму насельніцтву Ушацкай зоны выйсці з акружэння ў Вілейскую вобласць, разграмілі станцыю Гелядня. Толькі ў ноч на 1 чэрвеня 1944 года на чыгуначным участку БудслаўКнягінін падарвалі больш за 950 рэек, знішчылі 4 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. 19-20 чэрвеня вывелі са строю чыгуначны ўчастак ВарапаеваПаставы, знішчылі два масты. У ліпені разам з часцямі Чырвонай Арміі разбілі буйны гарнізон у Мядзелі, які брыгада блакіравала ў снежні 1943 года.

Памяць правіць

У 1980 годзе ў вёсцы Чарэмшыцы Мядзельскага раёна ў гонар брыгады былі пастаўлены мемарыяльныя знакі.

Літаратура правіць