Партызанская брыгада імя Л. М. Даватара

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада імя Л. М. Даватарапартызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года на базе атрада Ф. С. Шляхтунова (пазней імя Свярдлова, арганізаваны ў кастрычніку 1942 года ў савецкім тыле). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Докшыцкага, Куранецкага, Мядзельскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (568 партызан, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада імя Л. М. Даватара
Гады існавання 1942—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Вілейскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 568 партызан (2 ліпеня 1944)
Дыслакацыя Докшыцкі, Куранецкі Мядзельскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Склад правіць

  • атрад імя Свярдова;
  • атрад імя Джыоева (камандзір атрада Л. З. Джыоеў загінуў у баі 3 чэрвеня 1944 года);
  • атрад імя Фурманава;
  • атрад імя Дзяржынскага;
  • атрад імя Жукава;
  • атрад «Старынкі»;
  • атрад «Іжа».

Камандаванне правіць

Камандзіры правіць

Камісары правіць

  • Д. Я. Кадоўба;
  • П. А Паўленка;
  • В. Ф. Папок.

Начальнікі штаба правіць

  • С. А. Вашчыла;
  • Б. В. Дудкоўскі.

Гісторыя правіць

Брыгада разам з іншымі партызанскімі брыгадамі ў 1943 годзе вяла баі з карнікамі ў Докшыцкім, Ушацкім, Мядзельскім раёнах. Разграміла нямецкія гарнізоны ў вёсках Іжа (студзень і лістапад 1943), Любань (студзень 1943), Кабыльнік (люты 1943). У жніўні 1943 і чэрвені 1944 гадоў удзельнічала ў аперацыі «рэйкавая вайна» на чыгуначных участках КруляўшчынаПараф’янава, КрывічыКуранец, знішчыла каля 3 тыс. рэек. Дыверсійная група А. У. Букаева ў ліпені 1943 года пусціла пад адхон 4 эшалоны. У ноч на 3 чэрвеня 1944 года на дарозе КуранецБалашы партызаны правялі засадны бой. За 5 дзён да падыходу Чырвонай Арміі выбілі немцаў з вёскі Любань, райцэнтра Куранец і чыгуначнай станцыі Княгінін і ўтрымлівалі іх да падыходу савецкіх войск.

Памяць правіць

У 1970 годзе каля вёскі Ляскі Вілейскага раёна ў гонар брыгады створаны мемарыяльны комплекс.

Літаратура правіць