Партызанская брыгада імя М. А. Шчорса (М. Л. Дзербан, В. К. Дзяруга)

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада імя М. А. Шчорсапартызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Барысаўскага, Чэрвеньскага, Бярэзінскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (1885 партызан, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада імя М. А. Шчорса
Гады існавання 1942—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Магілёўскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1885 партызан (2 ліпеня 1944 года)
Дыслакацыя Барысаўкі, Чэрвеньскі, Бярэзінскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Брыгада была створана на базе асобных атрадаў «Бальшавік» (арганізаваны ў красавіку 1942 года на базе падпольных груп, якія дзейнічалі з 1941 года) і «Перамога». Пазней у брыгаду ўвайшлі атрады «Камуніст» (створаны ў маі 1942 года), імя Варашылава (створаны ў ліпені 1942), імя Чапаева, імя Кірава (расфарміраваны ў студзені 1944 года, асабовы састаў увайшоў у атрад імя Чапаева), імя Шчорса.

Камандаванне

правіць

Камандзіры

правіць

Камісар

правіць

Начальнікі штаба

правіць
  • В. П. Драздоўскі;
  • А. З. Гаўрусёў;
  • В. І. Бардзін.

Гісторыя

правіць

Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на чыгунках і шашэйных дарогах МінскКрупкі, Мінск — Пухавічы, Мінск — Магілёў. У лютым — красавіку 1944 года падарвалі 36 эшалонаў, знішчылі 9 аўтамашын, разбурылі каля 5 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У маі 1944 года разграмілі гарнізон у вёсцы Забашавічы Барысаўскага раёна. 20 чэрвеня 1944 года на ўчастках Мінск — Смалявічы, ПрыямінаКрупкі падарвалі больш за 950 рэек.

Памяць

правіць

У 1975 годзе ў вёсцы Раванічы Чэрвеньскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Літаратура

правіць