Партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэпартызанская брыгада, створаная ў студзені 1943 года на базе атрадаў «За Радзіму» (арганізаваны ў ліпені 1942 года), імя Варашылава (арганізаваны ў жніўні 1942), «Камсамолец» (арганізаваны ў верасні 1942). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Радашковіцкага, Ільянскага і Лагойскага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (844 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Вілейскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Дыслакацыя Радашковіцкі, Ільянскі, Лагойскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Склад правіць

  • атрад «За Радзіму»;
  • атрад імя Варашылава;
  • атрад «Камсамолец» (у маі 1943 года быў перададзены разведгрупе капітана М. М. Багатырова);
  • атрад «За Савецкую Беларусь»;
  • атрад «Чырвоны сцяг».

Камандаванне правіць

Камандзіры правіць

Камисары правіць

Начальнік штаба правіць

  • А. Д. Коўбій.

Гісторыя правіць

Партызаны ўдзельнчалі ў «рэйкавай вайне», нападалі на нямецкія гарнізоны ў вёсках Раманаўка, Паперня, Хаценчыцы (Хаценчыцкі бой), Ілья, Раёўка, Вязынь. У студзені 1944 года падарвалі электрастанцыю ў Маладзечне, 7 разоў пераразалі падземны кабель, які звязваў нямецкі фронт з Берлінам. Вялі баі з карнікамі па прарыву блакады і выхаду з акружэння. У канцы чэрвеня 1944 года партызаны вызвалілі вёскі Ілья, Раёўка, Вязынь і ўтрымлівалі іх да падыходу Чырвонай Арміі.

Памяць правіць

У 1965 годзе ў вёсцы Навасёлкі Вілейскага раёна і ў 1975 годзе ў вёсцы Раёўка Маладзечанскага раёна ў гонар брыгады пастаўлены помнікі.

Літаратура правіць