Партызанскі атрад атамана Чорта
Партызанскі атрад атамана Чорта — беларускі партызанскі атрад, які хаваўся ў Белавежскай пушчы. Фармаванне было часткаю Брацтва сялян-беларусаў і прызнавала ўрад БНР.
Партызанскі атрад атамана Чорта | |
---|---|
Гады існавання | красавік 1922 года |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Брацтва сялян-беларусаў |
Уваходзіць у | Войска БНР |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з польскай уладай |
Колькасць | да 24 чалавек |
Дыслакацыя | Белавежская пушча |
Удзел у | Партызанскі рух у Заходняй Беларусі (1921—1925) |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Іван Грыцук «Чорт» |
Перадумовы
правіцьНа пачатку 1922 года Аддзяленне дзяржаўнай паліцыі ў Беластоку выйшла на след шырока разгалінаванай тэрарыстычнай арганізацыі, якая дзейнічала супраць Польшчы, падтрымлівалася матэрыяльна і маральна Ковенскай Літвой.
Раёны, якія мяжуюць з Ковенскай Літвой і Беларуссю былі падзеленыя на 4 групы. Гарадзеншчына была ўключана ў IV групу, на чале якой стаяў паручнік Літоўскай арміі Вячаслаў Разумовіч («Хмара»). Сядзібай Разумовіча і яго штаба было літоўскае мястэчка Мерач на польскім памежжы. Кур’ерам паміж ковенскімі войскамі і партызанамі была Вера Маслоўская.
Гісторыя
правіцьВясной 1922 года пачалася хваля арыштаў, з-за якой частка партызанаў збегла ў Белавежскую пушчу. Да іх туды вярнуўся з Летувы Герман Шыманюк, загадаўшы атаману Івану Грыцуку (Грыцюку) «Чорту» стварыць баявы атрад. У красавіку 1922 года Герман Шыманюк зноў уцёк у Летуву. Пасля гэтага Чорт распачаў актыўную дзейнасць.
7 красавіка 1922 года а 10-й гадзіне ягоныя людзі напалі на сям’ю гаёвага Яна Алькевіча ў Вітаве. 17 красавіка былі спаленыя склады дрэва віленскай дырэкцыі дзяржаўнай чыгункі на чыгуначнай лініі Чаромсе-Гайнаўцы. Тутэйшым працаўнікам партызаны паведамілі, што яны не дадуць віленскай дырэкцыі вывозіць дрэва з лясоў і што яны паслалі ўльтыматум Пілсудскаму, таксама яны сказалі, што даруюць ім жыццё пры ўмове, калі яны застануцца ў бараку і не перашкодзяць ім у падпале. Чортаўцы таксама пакінулі ліст на расейскай мове:
– Віленская дырэкцыя.
Адносна дасланага 31 сакавіка ўльтыматуму да Начальніка Пілсудскага, тэрмін якога скончваецца 9 красавіка паводле старога стылю, у якім сказана, што пасля яго атрымання павінны спыніцца вываз дрэва, які ігнаруецца і ўспрымаецца як жарт, вы збіраецеся працягваць пагрузку метраў 19 красавіка н. ст., чым яўна парушаецца ўльтыматум, таму я, камандзір тэрарыстаў Ян Чорт, паводле загаду атамана Германа Скамароха, палю гэтыя метры ў імя таго, каб яны не дасталіся нашым ворагам – палякам.
Кам. тэрарыстаў Я. Чорт.
Праўдападобна партызаны таксама спалілі чыгуначны мост на рацэ Нараўцы ў наваколлі Белавежы.
Напады 27—28 красавіка
правіцьАтрад ладзіў напад на мястэчка Кляшчэлі. Пра гэты намер каменданту пастарунка паліцыі Кляшчэлі паведаміў сам Грыцук адмысловым лістом, напісаным па-расейску, з пячаткай Брацтва сялян-беларусаў:
– П. бандыты паліцыі ў Кляшчэлях! Паводле загаду атамана Скамароха, я, камандзір аддзела тэрарыстаў Ян Чорт, папярэджваю, што вы, польская сволач, за вашыя дзеянні будзеце павешаныя на тэлеграфным слупе. Не забывайце, што вы ўсе сярод нас і нашыя вочы ўсюды. Памятайце, што набліжаецца час парахунку. Камендант аддзела тэрарыстаў Я. Чорт. 8. 4. 1922 г. н. ст.
Напад бандытаў на пастарунак паліцыі ў Кляшчэлях быў здзейснены апоўначы з 27 на 28 красавіка. Падчас нападу ў пастарунку знаходзіліся кіраўнік Стэфан Пятроўскі і восем пастарунковых. Напад быў крывавы, былі забітыя два паліцыянты ды скрадзена шмат зброі. Потым партызаны напалі на рэстаран, забілі яго ўласніка Ануфрыя Савіцкага і зрабавалі. Чортаўцы таксама напалі на каталіцкую плябанію.
Заняпад
правіцьУ адказ аддзелы войскаў і паліцыі акружылі пушчу і знайшлі партызанскі лагер, але партызаны змаглі уцячы, накіраваўшыся ўразброд у Летуву. Але шэсць чалавек было схоплена, з іх чатыры партызаны: Андрэй Тамашук, Іван Захарчук, Іван Піцэлюк, Дзям’ян Мартынюк. Ваенна-палявы суд прысудзіў іх да смяротнага пакарання. Расстрэл адбыўся 24 траўня 1922 года.
Пра расстрэл паведаміў часопіс «Беларускі партызан» з адрасам рэдакцыі «Белавежская пушча». Рэдактарам значыўся Герман «Скарамох», але сапраўднасць ягонага ўдзелу ў выдаванні газеты даследчыкамі ставіцца пад сумненне.
Спасылкі
правіць- Алег Латышонак Здымак партызанаў атамана „Чорта” (беларуская мова) // Ніва. — 1 снежня 2013 г.. — № 48 (3003). — С. 12. — ISSN 0546-1960.
- Аляксей Трубкін “Dziennik Białostocki” пра партызанаў БНР (беларуская мова) // Беларускае Радыё Рацыя. Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2021.