Партызанскі атрад імя М. А. Шчорса

Партызанскі атрад імя М. А. Шчорсасавецкі партызанскі атрад, які дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Бярозаўскага, Ружанскага, Пружанскага, Косаўскага, Драгічынскага, Дзівінскага, Быценскага, Слонімскага, Ганцавіцкага, Ленінскага і Старадарожскага раёнаў Беларускай ССР у 1942—1944 гадах.

Партызанскі атрад імя М. А. Шчорса
Гады існавання 1942—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага
Тып партызаны
Функцыя змаганне з нямецкімі акупацыйнымі сіламі
Колькасць 340 партызан (31 сакавіка 1944)
Дыслакацыя Бярозаўскі, Ружанскі, Пружанскі, Косаўскі, Драгічынскі, Дзівінскі, Быценскі, Слонімскі,Ганцавіцкі, Ленінскі, Старадарожскі раёны Беларускай ССР
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна

Гісторыя

правіць

Створаны ў маі 1942 года. За ўвесь час сваёй дзейнасці партызанскі атрад знішчыў 10 прамысловых прадпрыемстваў і складоў, 12 вузлоў сувязі, разграміў 17 гарнізонаў, паліцэйскіх участкаў і ўпраў. У ноч на 3 жніўня 1942 года разам з 2 іншымі атрадамі атрад імя Шчорса знішчыў гарнізон у горадзе Косава. 1 верасня 1942 года ў в. Чамялы партызаны атрада знішчылі нямецкую камендатуру, ахову моста (50 чалавек), а таксама спалілі мост цераз р. Шчара (удзельнічала 35 партызан з 112-га і 113-га атрадаў). 11 верасня 1942 года атрад правёў 10-гадзінны бой у акружэнні паміж в. Вяда і Сямычынскімі хутарамі Быценскага раёна, выйшаў з акружэння, правёў бой на 10-м шлюзе Агінскага канала (знішчыў каля 100 салдат праціўніка), у канцы снежня 1942 года зрабіў напад горад Старыя Дарогі. На чыгунцы Брэст—Баранавічы, Брэст—Лунінец, Брэст—Ковель партызанскі атрад падарваў 127 паяздоў, 1062 рэйкі, на чыгунках і аўтадарогах — 33 масты.

З асабовага складу атрада дадаткова створаны атрады «Савецкая Беларусь» і асобныя партызанскія атрады імя Будзёнага і імя Катоўскага Брэсцкай вобласці.

31 сакавіка 1944 года атрад (340 чалавек) фарсіраваў р. Прыпяць каля в. Шчаціна Ратнэўскага раёна Украінскай ССР на ўчастку наступлення 160-й стралковай дывізіі 70-й арміі і з 5 па 20 сакавіка ў яе паласе вёў баявыя дзеянні.

Расфарміраваны 27 красавіка 1944 года.

Камандзіры

правіць
  • П. В. Пранягін
  • М. П. Канавалаў
  • В. Ф. Гужэўскі

Камісары

правіць
  • Р. А. Дудко
  • П. Р. Кавалёў
  • А. С. Авецісян (в. а.)
  • С. С. Жарыкаў
  • С. Я. Ягораў
  • Р. Я. Рэва
  • В. А. Несцярэнка

Начальнікі штаба

правіць
  • К. Е. Мерзлякоў
  • В. Ф. Гужэўскі
  • Дз. Я. Зуеў.

Крыніцы

правіць