Адкрыць галоўнае меню

Партыя «Новы Азербайджан» (азерб.: Yeni Azərbaycan Partiyası) — кіруючая прапрэзідэнцкая палітычная партыя Азербайджана, якая налічвае ў сваіх шэрагах па афіцыйных дадзеных на канец 2014 года больш за 641 тысяч членаў і якая іграе дамінуючую ролю ў палітычным жыцці краіны. Старшынёй партыі ў канцы сакавіка 2005 года стаў прэзідэнт краіны Ільхам Аліеў, які змяніў на гэтай пасадзе Гейдара Аліева, які ў свой час быў яе заснавальнікам.

Партыя «Новы Азербайджан»
азерб.: Yeni Azərbaycan Partiyası
Лідар
Заснавальнік Гейдар Аліеў
Дата заснавання 18 снежня 1992
Штаб-кватэра Сцяг Азербайджана Азербайджан, Баку, праспект Бюль-Бюля 13
Ідэалогія азербайджанскі нацыяналізм, секулярызм, сацыяльна-рынкавая эканоміка, ліберальны кансерватызм
Колькасць членаў 641 158 чалавек
(канец 2014)
Сайт yap.org.az (азерб.) (англ.) 
Commons-logo.svg Партыя «Новы Азербайджан» на Вікісховішчы
Таблічка на ўваходзе ў галоўны офіс партыі «Новы Азербайджан». Баку, праспект Бюль-Бюля 13.
Паштовая марка Азербайджана (2002 г.), прысвечаная 10-годдзю партыі.

На парламенцкіх выбарах 1995, 2000 і 2005 гадоў партыя атрымлівала пераважную большасць галасоў. У прыватнасці, у 2000 годзе партыя атрымала 62,3 % галасоў і 75 з 125 месцаў у парламенце. У 2003 годзе яе кандыдат Ільхам Аліеў перамог на прэзідэнцкіх выбарах, атрымаўшы, па афіцыйных дадзеных, 80 % галасоў.

На парламенцкіх выбарах 7 лістапада 2010 года партыя, паводле папярэдніх звестак, атрымала 71 месца ў Парламентце Азербайджана[1]. Па больш позніх дадзеных, члены партыі атрымалі 72 месца.

Намеснікамі старшыні партыі з'яўляюцца Ахмедаў Алі Джавад аглы і Алескеров Муртуз Наджаф аглы[2].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

Знешнія спасылкіПравіць