Партыя народных сацыялістаў
Працоўная народна-сацыялістычная партыя (народныя сацыялісты або энэсы) — неанародніцкая партыя гарадской інтэлігенцыі, была створана ў перыяд рэвалюцыі 1905 года ў Расійскай імперыі[1]. Сярод партый, блізкіх да народнікаў, партыя народных сацыялістаў была адзінай, якая выключыла тэрор як сродак палітычнай барацьбы[2].
Партыя народных сацыялістаў | |
---|---|
Дата заснавання | 1905 |
Дата роспуску | 1918 |
Краіна | |
Ідэалогія | Неанародніцтва |
Месцаў у Дзяржаўнай думе |
14 / 518 |
Партыйны друк | газета «Народнае слова» |
Гісторыя партыі
правіцьУ верасні 1906 года выйшаў у свет першы праграмны[3] выпуск бюлетэня партыі — «Народна-сацыялістычны агляд».
Да лістапада 1906 года арганізацыйны перыяд фарміравання партыі скончыўся і да 1907 года партыя народных сацыялістаў (энэсаў) налічвала 56 мясцовых арганізацый, у якіх складалася каля 2 тыс. членаў. У пераважнай большасці гэта была гарадская інтэлігенцыя, земскія служачыя і нязначная колькасць сялян. Бачнымі ідэолагамі энэсаў з’яўляліся «левыя» легальныя народнікі, якія аспрэчвалі гвалтоўныя метады барацьбы — прафесары і публіцысты А. В. Пешахонаў[4], В. А. Мякацін, М. Ф. Аненскі, У. Г. Багараз, В. І. Сямеўскі[5], С. Я. Елпацьеўскі[6], Ф. Д. Крук.
У красавіку 1907 года адбылася першая канферэнцыя энэсаў. Праграма партыі прадугледжвала асаблівы шлях да сацыялізму, абыходзячы капіталізм, грунтуючыся на супольных пачатках[6]. У другую Думу энэсам удалося правесці 14 дэпутатаў і ўтварыць сваю фракцыю (да моманту роспуску Думы фракцыя налічвала 18 чалавек)[7]. Дэпутатамі фракцыі былі В. В. Воўк-Карачэўскі (старшыня фракцыі), М. В. Алашэеў і іншыя. Аднак пасля трэццячэрвеньскага перавароту 1907 года партыя фактычна перастала існаваць.
Партыя энэсаў адрадзілася пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Партыя падтрымлівала Часовы ўрад. 21—23 чэрвеня 1917 года на I з’ездзе партыі энэсы аб’ядналіся з трудавікамі. У склад аб’яднанага ЦК увайшлі былы старшыня трудавікоў У. І. Дзюбінскі, А. В. Пешахонаў, В. А. Мякацін (старшыня), С. П. Мельгуноў, А. Д. Дзям’янавіч, М. П. Аганоўскі, А. Б. Петрышчаў на з’ездзе была прынята праграма аб’яднанай партыі. Афіцыйным органам энэсаў стала газета «Народнае слова». У 1918 годзе партыя спыніла сваё існаванне.
Гл. таксама
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ Ерофеев Н. Д. Народные социалисты в первой русской революции. — М.: МГУ, 1979.
- ↑ А. В. Сыпченко Народные социалисты и террор Архівавана 30 ліпеня 2009.
- ↑ Программа трудовой (народно — социалистической) партии. Архівавана 14 мая 2012. Народно-социалистическое обозрение. — СПб., 1906. Вып. 1. С. 80—94.
- ↑ Протасова О. Л. А. В. Пешехонов: Человек и эпоха. — М: «Российская политическая энциклопедия» (РОССПЭН), 2004. 240 с. — ISBN 5-8243-0584-6.
- ↑ Эдуард Карніловіч. Сяме́ўскі Васіль Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 476. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- ↑ а б Партия народных социалистов . Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2007. Праверана 2 кастрычніка 2007.
- ↑ Государственная Дума Российской империи: 1906—1917. Энциклопедия. — М., 2008. — С. 398.
Літаратура
правіць- Народно-социалистическая (трудовая) партия // Новый энциклопедический словарь: В 48 томах (вышло 29 томов). — СПб., Пг.: 1911—1916.
- Програмы главнейших русских партий : 1.Народных социалистов. 2.Социал - демократической рабочей партии. 3.Социалистов-революционеров. 4.Партии народной свободы. 5.Партии октябристов (Союз 17 октября 1905 г.). 6.Крестьянский союз. 7.Национальной демократическо-республиканской партии. 8.Политические партии различных национальностей России ("Украинцев", "Бунда", и др.) : с приложением статей: a) О русских партиях, б) Большевики и меньшевики. — М., 1917. — 64 с.
- Трудовая народно-социалистическая партия: Документы и материалы / Сост. А. В. Сыпченко, К. Н. Морозов — М.: РОССПЭН, 2003. — 624 с.