Паручыцельства
Паручыцельства — адказнасць, якая бярэцца кім-небудзь на сябе ў забеспячэнне абавязацельстваў другой асобы. У цывільным праве — дагавор, паводле якога паручыцель абавязваецца перад крэдыторам адказваць за выкананне абавязацельства пэўнай асобай поўнасцю або часткова. Правы і абавязкі паручыцеля, парадак спынення паручыцельства вызначаецца заканадаўствам. У крымінальным праве — асабістае паручыцельства — адна з мер стрымання, што прымаецца ў адносінах да падазронага ці абвінавачанага.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).