Парэчкі альпійскія
Парэ́чкі альпійскія[1], Парэчкі светлыя[2] (Ribes alpinum) — від раслін сямейства агрэставых.
Парэчкі альпійскія | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Ribes alpinum L. | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Ribes lucidum
| |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьПрамастаячы густы куст. Расце да 2 м вышынёй і да 1,5 м у шырыню. Кара спачатку гладкая, светла-шэрая, з часам становіцца карычневай і трэскаецца. Лісце пальчатае. Верхняя частка лісця цёмна-зялёнага колеру з валасінкамі, ніжняя частка — светла-зялёная. Расліны двухдомныя (мужчынскія і жаночыя кветкі знаходзяцца на розных раслінах). Кветкі сабраны ў групы ля аснавання лісця, мужчынскія суквецці даўжэй жаночых. Асобныя кветкі маленькія, зелянява-белыя. Плод — ягада чырвонага колеру, без смаку.
Арэал
правіцьРадзіма — Цэнтральная і Паўночная Еўропа ад Фінляндыі і Нарвегіі на поўдзень у Альпах і Пірэнэях. На поўдні арэала сустракаецца высока ў гарах. Рэдка сустракаецца ў Заходняй Еўропе і Вялікабрытаніі.
Таксанамія
правіцьВід Парэчкі альпійскія ўваходзіць у род Парэчкі (Ribes) сямейства Агрэставыя (Grossulariaceae) парадку Каменяломнікакветныя (Saxifragales).
яшчэ 14 сямействаў (па Сістэме APG III) |
||||||||||||
парадак Каменяломнікакветныя | від Парэчкі альпійскія | |||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | семейство Агрэставыя | род Парэчкі |
||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 150 відаў | |||||||||||
Зноскі
правіць- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Ribes lucidum