Пасадэна (Каліфорнія)

Пасадэна, таксама Пасадына (англ.: Pasadena [ˌpæsəˈdiːnə)]) — каліфарнійскі горад у акрузе Лос-Анджэлес, прыгарад Лос-Анджэлеса, размешчанага за 19 км на паўночны ўсход. Галоўны цэнтр даліны Сан-Габрыэль, размешчанай ля падножжа аднайменнага горнага кража побач з нацыянальным лесам Анджэлес.

Горад
Пасадэна
Pasadena
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
 ЗША
Штат
Акруга
Каардынаты
Мэр
Біл Богард
Заснаваны
1886
Горад з
Плошча
60,0 км²
Вышыня цэнтра
263 м
Насельніцтва
137 122 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
626
Паштовы індэкс
91101-91191
Афіцыйны сайт
ci.pasadena.ca.us (англ.)
Пасадэна на карце ЗША ±
Пасадэна (Каліфорнія) (ЗША)
Пасадэна (Каліфорнія)
Пасадэна (Каліфорнія) (Каліфорнія)
Пасадэна (Каліфорнія)

Гісторыя

правіць

У 1771 годзе Пасадэна ўваходзіла ў склад зямель каталіцкай місіі архангела Гаўрыіла, якая дала назву даліне і гарам. У 1834 г. мексіканскі губернатар вылучыў частку місіі пад назвай ранча «Сан-Паскуаль» у карыстанне адстаўнога афіцэра Хуана Марынэ.

Паселішча заснаваў у 1874 Томас Эліёт з Індыяны. Назва горада ў перакладзе з мовы аджыбвэ азначае «вянок даліны». Пасёлак ператварыўся з цытрусавых плантацый у папулярны зімовы курорт пасля пабудовы чыгункі на Санта-Фэ.

Навука і адукацыя

правіць

Пасадэна — адзін з галоўных адукацыйных цэнтраў ціхаакіянскага ўзбярэжжа: тут размешчаны Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут. Паблізу горада дзейнічае навукова-даследчая лабараторыя НАСА — Лабараторыя рэактыўнага руху. Развіта вытворчасць высокадакладнага абсталявання, якое выкарыстоўваецца ў электроніцы і авіяцыі.

Акрамя ўніверсітэта, у Пасадэне дзейнічаюць тры каледжы — Pasadena City College (1924), Pacific Oaks College (1945) і Art Center College of Design (1930).

Славутасці

правіць

У цэнтры Пасадэны захавалася нямала асабнякоў пачатку XX стагоддзя, адзначаных уплывам руху мастацтваў і рамёстваў. Неафіцыйным сімвалам горада лічыцца пампезная ратуша 1927 года. Дзейнічае некалькі значных музеяў:

  • Музей Нортана Саймана, былы Мастацкі музей Пасадэны, — адзін з найбуйнейшых збораў еўрапейскага мастацтва на захадзе Злучаных Штатаў; сярод шэдэўраў калекцыі — «Пасадэнская Мадонна» пэндзля Рафаэля.
  • Музей ціхаакіянскай Азіі мае экспанаты, якія апавядаюць аб культуры Усходняй Азіі і Акіяніі (садок у кітайскім стылі, сажалкі з карпамі і г.д.)
  • Бібліятэка Хантынгтана ў Сан-Марына паблізу Пасадэны знаходзіцца сярод батанічных садоў, вытрыманых у нацыянальных стылях народаў свету. У галоўным будынку выстаўлены такія шэдэўры еўрапейскага мастацтва, як «Блакітны хлопчык» Т. Гейнсбара і адна з мадоннаў Рогіра.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць