Пасейдон (грэч. Ποσειδών) — бог мораў. Сын Кронаса і Рэі. Пасейдон быў вымушаны прызнаць вяршэнства Зеўса, але лічачы сябе роўным яму, выступіў супраць разам з Герай і Афрадытай, але пацярпеў паражэнне і быў выратаваны Фетыдай. Пры падзеле свету яму дасталіся моры. Паступова Пасейдон адціснуў старажытных мясцовых багоў мораў: Нярэя, Акіяна, Пратэя і іншых.

Пасейдон
грэч. Ποσειδών
Статуя Пасейдона ў порце Капенгагена
Статуя Пасейдона ў порце Капенгагена
Міфалогія старажытнагрэчаская міфалогія
Сфера ўплыву мора, землетрасенне і конегадоўля
Пол мужчынскі пол
Бацька Кронас[1][3]
Маці Рэя[1][4]
Браты і сёстры Гестыя, Аід, Зеўс[1][2], Гера і Дэметра
Жонка Arne[d], Амфітрыта, Tyro[d], Euryte[d] і Corcyra[d]
Дзеці Boeotus[d], Aloeus[d], Aeolus[d], Паліфем[d], Eryx[d], Neleus[d][5][6], Трытон, Пратэй, Рода, дачка Пасейдона, Бентэсікіма, Halirrhothius[d], Phaeax[d], Nireus[d], Amphimarus[d], Pelias[d][7], Belus[d][8], Пракруст, Антэй[9], Amycus[d], Evadne[d], Onchestus[d], Nauplius[d], Эол, Atlas[d], Acessamenus[d], Achaeus[d], Pelasgus[d], Агенор[10], Cymopoleia[d], Ergiscus[d], Тэсей, Dictys[d], Actor[d], Belus[d], Aethusa[d], Гірыей[d], Anthas[d], Hippothoon[d], Busiris[d], Idas[d], Abas[d], Cercyon of Eleusis[d], Еўрыпіл, цар Коса, Анкей, Erginus[d], Peratos[d], Міній, Cycnus[d], Triopas[d], Epopeus[d], Asopus[d], Nycteus[d], Lycus[d], Eurypylus[d], Celaenus[d], Polydectes[d], Byzas[d], Eumolpus[d], Ampheres[d], Elasippus[d], Mestor[d], Azaes[d], Arion[d], Despoina[d], Эўфем, Eleius[d], Белерафонт[d], Charybdis[d], Almops[d], Paeon[d], Taphius[d], Otus[d], Ephialtes[d], Althepus[d], Lelex[d], Хрысаар, Пегас, Eirene[d], Delphus[d], Mygdon of Bebryces[d], Eurytus[d], Cteatus[d], Mytilus[d], Megareus of Onchestus[d], Astacus[d], Sithon[d], Nausithous[d][11][12], Aon[d], Phocus[d], Cychreus[d], Taras[d], Cycnus[d], Chthonius[d], Leucon[d], Abderus[d], Chios[d], Melas[d], Agelus[d], Alebion[d], Dercynus[d], Lamia[d], Lepreus[d], Palaestinus[d], Перыфет, Phineus[d], Полтыс, Sarpedon[d], Sciron[d], Sinis[d], Syleus[d], Taenarus[d], Бут, Аўгій, Eumelus[d], Chrysomallos[d], Parnassus[d], Periclymenus[d], Amyrus[d], Autochthon[d], Mneseus[d], Lamus[d], Leuconoe[d], Evaemon[d], Phthius[d], Sikanos[d], Siculus[d], Hyperes[d], Anathamus[d], Arpiátes[d], Anthes[d], Aspledon[d], Alcippe[d], Athos[d], Byzinus[d], Caanthus[d], Cenchrias[d], Chryses[d], Cromus[d], Dicaeus[d], Dorus[d], Dyrrachius[d], Eusirus[d], Glaucus[d], Oeoclus[d], Leches[d], Hopleus[d] і Diaprepes[d]
У іншых культурах Нептун, міфалогія, Ахті[d], Эгір[d], Ньёрд[13] і Yam[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасейдон са сваёй жонкай Амфітрытай і сынам Трытонам жылі ў раскошным палацы на дне мора ў асяроддзі нерэід, гіпакампаў і іншых насельнікаў мора. Пасейдон імчаўся па моры на калясніцы, запрэжанай даўгагрывымі коньмі, з трызубцам, якім выклікаў буры, разбіваў скалы, выбіваў крыніцы і г. д.

Пасейдон разам з Апалонам узвёў сцены ў Троі, а калі цар Лаамедонт не аддаў ім абяцанай платы, наслаў на горад марскіх пачвар, якія елі людзей. У Траянскай вайне ён быў на баку ахейцаў. Затым Пасейдон пераследаваў Адысея за тое, што той асляпіў яго сына Паліфема. Ударам трызубца Пасейдон разбіў скалу і загубіў Аіліда.

Пасейдон лічыўся заступнікам конегадоўлі і меў мянушку Гіпій (Конны). У яго гонар праводзіліся Істмійскія гульні з коннымі рысталішчамі. Культ Пасейдона быў шырока распаўсюджанны ва ўсёй Грэцыі, асабліва ў прыбярэжнай частцы і на астравах. Яго храмы стаялі на высокіх мысах і перашыйках. Святымі жывёламі Пасейдона былі конь, дэльфін, бык; святым дрэвам — хвоя. Адлюстроўвалі яго магутным мужам, як правіла, з трызубцам у руцэ. У рымлян атаясамляўся з Нептуном.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б в Любкер Ф. Ποσειδῶν // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1094–1095.
  2. Любкер Ф. Ζεύς // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1479–1482.
  3. Любкер Ф. Κρόνος // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 356–357.
  4. Любкер Ф. Rhea // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1153–1154.
  5. Любкер Ф. Neleus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 911.
  6. Нелей // Нарушевич — Ньютон — 1916. — Т. 28. — С. 278.
  7. Любкер Ф. Pelias // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 998–999.
  8. Любкер Ф. Danaus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 371.
  9. Антей // Анрио — Атоксил — 1926. — Т. 3. — С. 37.
  10. Любкер Ф. Agenor // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 45–46.
  11. Навзитой // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XX. — С. 403.
  12. Любкер Ф. Nausithous // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 905.
  13. https://www.rumble.com/v3s9i9p-temple-of-poseidon-from-steppe-to-sea.html — 2023.

Спасылкі

правіць