Ліст да Каласянаў Святога Апостала Паўла
Ліст да Калася́наў Свято́га Апо́стала Па́ўла[1], Ліст да Кало́сцаў[2], Пасла́ньне да Калася́наў[3] — адзін з лістоў апостала Паўла, які ўвайшоў у спіс кніг Новага Запавета. Змяшчаецца пасля ліста Філіпянам і перад першым лістом Фесаланікійцам.
Ліст да Каласянаў Святога Апостала Паўла | |
---|---|
Першая старонка ліста да Каласянаў у старажытным манускрыпце | |
Раздзел: | Новы Запавет |
Вікікрыніцы: | Пасланьне да Каласянаў сьв. ап. Паўлы
Тэкст на Вікікрыніцах |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўтар
правіцьЛіст напісаны ў суаўтарстве з вучням апостала Цімафеем, аднак Павел звяртаецца да чытачоў часцей асабіста ад сябе.
Адрасат
правіцьЦарква ў Калосах была адной з тых, якую Павел асабіста не засноўваў і якую ён ніколі не наведваў. Ён прылічае каласян і лаадыкійцаў да тых, чыё аблічча ён не бачыў ў плоці. Але, па-за ўсякім сумневам, гэтая царква была створана па яго ўказанні. На працягу трох гадоў, якія Павел пражыў у Эфесе, Евангелле распаўсюджвалася ва ўсю правінцыю Азія. Усе яе жыхары чулі пропаведзь пра Бога. Калосы знаходзіліся на адлегласці 150 км ад Эфеса і, несумнеўна, гэтая царква была створана падчас той двухгадовай кампаніі. Невядома дакладна, хто яе заснаваў, хутчэй за ўсё гэта быў Эпафрас, які ахарактарызаваны ў лісце як супрацоўнік Паўла. Калі Эпафрас і не быў заснавальнікам царквы ў Калосах, ён, несумнеўна, быў святаром у гэтай вобласці.
Мэта напісання ліста
правіцьПавел даведаўся ад Эпафраса, што ў Калосах з’явіліся людзі, які пачалі распаўсюджваць у царкве вучэнне, у якім ідэі Евангелля суадносіліся з законніцтвам з аднаго боку, а з другога боку — з уласнымі гнастычнымі меркаваннямі. Магчыма, яны лічылі неабходным разам з Хрыстом ушаноўваць нейкія духоўныя ерархіі — Троны, Валадарства, Пачаткі і Ўлады, ці адносілі Хрыста да адной з гэтых істот. Павел быў вельмі заклапочаны гэтымі абставінамі, і, ведаючы, што царква ў Калосах прыслухаецца да голаса апостала, накіраваў вернікам ліст, каб засцерагчы іх ад небяспекі ілжэвучэння.
Асаблівасці ліста
правіцьЛіст моцна нагадвае той, што накіраваны Эфесянам. Таксама ліст утрымлівае шэраг слоў, якія не нідзе больш у Новым Запавеце не сустракаюцца. Таксама ліст адрозніваецца па стылю, мове і думцы ад больш ранніх твораў Паўла. Таму шэраг сучасных даследчыкаў лічаць ліст Каласянам узорам, па якому быў напісаны ліст Эфесянам.
Змест ліста
правіцьГалоўнай мэтай ліста з’яўляецца аправяржэнне «каласянскай ерасі». З самага пачатку апостал пераконвае вернікаў у перавазе Хрыста над духоўнымі істотамі. Гэтаму прысвечаны велічны гімн. Хрыстос не адносіцца да істот, якія былі створаны. Ен існаваў з самага Пачатку, Ён удзельнічаў у тварэнні ўсяго, што ёсць у свеце: нябеснага і зямнога, духоўнага і матэрыяльнага. Свет існуе дзякуючы Яму і для Яго. Хрыстос прымірыў мяцежны свет з Богам. Таму былыя язычнікі увайшлі ў лік Царквы, святога Божага народа. У свеце Яго Уваскрасення знішчаюцца ўсе перашкоды, якія дзеляць людзей, сыходзяць усе рытуальныя забароны, якія былі як у Законе Майсея, так і язычніцкім свеце. Неразумна ўшаноўваць тварэнне замест Творцы. Пачаткі і Ўлады не толькі меншыя за Хрыста, але і апанаваныя Ім. Усе сілы, якія трымалі людзей у страхе, знішчаны Хрыстом падчас смерці на крыжы. Апостал нагадвае слухачам пра свае нястачы і турэмнае зняволянне, называючы яго духоўнай барацьбой за вернікаў. І, як Бог падняў з мёртвых Хрыста, так разам з Хрыстом Бог падымае з мёртвых з-за грахоў усіх вернікаў. Таму былыя грэшнікі павінны жыць новым жыццём.
Месца і час напісання ліста
правіцьЛіст напісаны ў зняволенні, але вызначыць дакладна час і месца напісання цяжка. Магчыма, гэта Кесарыя ці Рым, а час напісання — 60-63 гг. н.э.
Кароткі план ліста
правіцьЛіст склалаецца з 4 раздзелаў. Можна выдзяліць тры часткі: вучэнне пра сутнасць Хрыста, аблічэнне ілжэвучэнняў і маральныя настаўленні. Ліст пачынаецца з малітвы за адрасатаў і з закліку ўзнесці пашану Айцу за дараванне свабоды ад улады цемры. Далей ідзе гімн Хрысту. Потым Павел распявядае пра сваё служэнне і раіць Каласянам жыць у яднанні з Хрыстом, праявіць цвярдыню і непахіснасць у веры, не паддавацца прыцягальным ілжэвучэнням. Далей Павел падвяргае разбуральнай крытыцы ілжэнастаўнікаў. У трэцяй частцы ліста апостал дае парады, настаўленні і заклікі, вельмі падобныя на тыя, якія даваў у лісце да Эфесянаў. Ліст канчаецца прывітаннямі і пажаданнямі.
Сціслы план ліста
правіць- Прывітанне і малітва (1:1-8)
- Сутнасць Хрыста і Ягоная дзейнасць (1:9-2:19)
- Новае жыццё ў яднанні з Хрыстом (2:20-4:6)
- Заключная частка ліста (4:7-18)
Старадаўнія каментары на ліст да Каласянаў
правіцьСамыя старадаўнія тлумачэнні на ліст Каласянам - гутаркі Яна Златавуста, тлумачэнні Феадарыта, Феафілакта, тлумачэнні Экуменія, Амвросіяста і інш. З праваслаўных каментароў найболей вядомымі з’яўляюцца працы біскупа Феафана (тлумачэнне лістоў Апостала Паўла да Каласян і да Філімона) і Н. Мухіна «Лісты Апостала Паўла да Каласянаў». З пратэстанцкіх выданняў — Мэйера «Лісты з палону», П. Эвальда «Лісты Паўла да Эфесянаў, Каласянаў і Філімону», Дыбеліуса «Лісты Апостала Паўла да Эфесянаў, Каласянаў і Філімона» і іншыя.
Пераклады
правіць- Пасланьне да Каласянаў у перакладзе Васіля Сёмухі
- Да Кало́сян Пасланне святога Апостала Паўла ў перакладзе Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы
- Пасланне да Каласянаў Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
- Пасланьне да Каласянаў апостала Паўла ў перакладзе Антонія Бокуна
- Ліст сьвятога Паўлы апостала да Колосян Архівавана 2 чэрвеня 2021. ў перакладзе Яна Станкевіча
- Пасланьне да Каласянаў сьв. ап. Паўлы Архівавана 2 чэрвеня 2021. ў перакладзе Лукаша Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча
- Пісьмо Каласянам Архівавана 2 чэрвеня 2021. ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага
- Ліст да калёссан у перакладзе П. С. Татарыновіча
- Ліст да Каласянаў Святога Апостала Паўла ў перакладзе А. К. Клышкі
- Ліст да Калосцаў у перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- Пасланьне Паўлы да калассянаў у перакладзе Э. К. Сабілы, С. А. Малахава
Зноскі
- ↑ Анатоль Клышка. Новы Запавет. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2014. — 610 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-6983-42-2.
- ↑ Уладзіслаў Чарняўскі. Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2012. — 1127 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-985-6183-14-6.
- ↑ Васіль Сёмуха. Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе. — DUNCANVILLE, USA: WORLD WIDE PRINTING, 2002. — 1538 с. — 10 000 экз. — ISBN 1-58712-085-2.
Літаратура
правіць- Толковая Библия. Новый завет. В 7 томах. Том 7. Деяния. Соборные послания. Откровения Иоанна Богослова. Под редакцией А. П. Лопухина. - М.: ДАРЪ, 2009. - 1296 с. ISBN 978-5-485-00276-3
- Райт Н.Т. Павел. Послания из тюрьмы. К Ефесянам, Филиппийцам, Колоссянам и Филимону. Пер. с англ. (Серия «Читая Библию».) — М.: Библейско-богословский институт св. апостола Андрея, 2009. — 202 с.
- Феофан Затворник. Толкования посланий апостола Павла к Колоссянам и Филиппийцам. - М.: Правило веры, 2005. - 612 c. ISBN 5-94759-029-8
- Иоанн Златоуст. Толкования посланий Апостола Павла к Колоссянам, к Евреям. - М.: Правило веры, 2009. - 800 c.