Пасольства Украіны ў Беларусі
Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь — дыпламатычная місія Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, знаходзіцца ў Мінску. Размяшчаецца ў будынку па адрсе вул. Старавіленская, 51 (1995—2000, архітэктары Л. У. Зданевіч, М. М. Пірагоў, К. А. Філіповіч[1]).
Пасольства Украіны ў Беларусі | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
Сайт | belarus.mfa.gov.ua/… (укр.) |
Задача пасольства
правіцьАсноўная задача Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь — прадстаўляць інтарэсы Украіны, садзейнічаць развіццю міждзяржаўных палітычных, эканамічных, культурных, навуковых і іншых сувязей, а таксама абараняць правы і інтарэсы грамадзян і юрыдычных асоб Украіны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспубліцы Беларусь.
Пасольства спрыяе развіццю добрасуседскіх адносін паміж Украінай і Рэспублікі Беларусь на ўсіх узроўнях, з мэтай забеспячэння гарманічнага развіцця ўзаемных адносін, а таксама супрацоўніцтва па ўзаемна цікавых пытаннях. Пасольства выконвае таксама консульскія функцыі.
Гісторыя дыпламатычных адносін
правіцьДыпламатычныя адносіны паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь устаноўлены 27 снежня 1991 года. Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь было адкрыта 30 чэрвеня 1992 года.
Будынак Пасольства Украіны ў Мінску быў урачыста адкрыты 1 снежня 2000 года пры ўдзеле Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, Прэм’ер-міністра Украіны Віктара Юшчанкі, Міністра замежных спраў Украіны Анатоля Зленкі, а таксама Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Ярмошына і Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь — Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Міхаіла Хвастова[2].
Пасольства
правіць- Беларусь 220002 г.Мінск, вул. Старавіленская, 51
- http://belarus.mfa.gov.ua/ru
Генеральнае консульства Украіны ў Брэсце
правіцьЗакрыта з сакавіка 2022 года[3].
- Адрас: 224030, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, вул. Вароўскага, 19
Паслы Украіны ў Рэспубліцы Беларусь
правіць- Уладзімір Іванавіч Жаліба (1992—1998)
- Анатоль Андрэевіч Дронь (1998—2003)
- Пётр Дзмітрыевіч Шапавал (2003—2005)
- Валянцін Аляксандравіч Налівайчанка (2005—2006)
- Ігар Дзмітрыевіч Ліхавы (2006—2010)
- Раман Пятровіч Бязсмертны (2010—2011)
- Віктар Мікалаевіч Ціханаў (2011—2012)
- Віктар Марсумавіч Якубаў (2012—2013) ч.п.
- Міхаіл Браніслававіч Ежаль (2013—2015)
- Валеры Мікалаевіч Джыгун (2015—2017) ч.п.
- Ігар Юр'евіч Кізім (2017—2023)
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Зданевич Леонтий Ульянович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ З гісторыі пасольства Архівавана 12 снежня 2009. на Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь (афіцыйны сайт) Архівавана 22 студзеня 2009.
- ↑ Усе супрацоўнікі ўкраінскага консульства ў Брэсце пакінулі Беларусь
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт пасольства Украіны ў Мінску Архівавана 25 мая 2012.
- Генеральнае консульства Украіны ў Брэсце Архівавана 20 красавіка 2012.