Пастаўская цэнтральная раённая бальніца
УАЗ «Пастаўская цэнтральная раённая бальніца» — комплекс лячэбна-прафілактычных устаноў Пастаўскага раёна. Будынак ЦРБ знаходзіцца ў Паставах.
Талачынская ЦРБ | |
---|---|
Размяшчэнне | |
Тып | Цэнтральная раённая бальніца |
Каардынаты | |
Адрас | Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы, вуліца Савецкая, д. 73. |
test.postcrb.by |
Гісторыя
правіцьУ 1940 годзеў Паставах была адкрыта раённая бальніца на 45 ложкаў. У 1944 годзе пасля вайны раённая бальніца аднавіла сваю працу.
На сённяшні дзень у сучасную структуру ўстановы аховы здароўя «Пастаўская цэнтральная раённая бальніца» ўваходзіць 6 бальніц, 27 ФАПаў і 3 аддзяленні хуткай медыцынскай дапамогі[1].
Ахову здароўя насельніцтва ў раёне забяспечваюць 102 лекары і 327 медработнікаў сярэдняга звяна[2].
Спіс лекава-прафілактычных устаноў
правіцьУ сістэме аховы здароўя раёна 7 бальніц на 308 ложкаў:
- УАЗ «Пастаўская цэнтральная раённая больніца» (кругласутачны стацыянар — 197 ложкаў, дзённы стацыянар на 35 ложкаў, хатні стацыянар на 10 ложкаў, цэнтральная раённая паліклініка, хуткая медыцынская дапамога на 2,5 паста, аддзяленне неадкладнай дапамогі пры паліклініцы);
- УАЗ «Варапаеўская раённая бальніца» (кругласутачны стацыянар — 50 ложкаў, паліклініка, дзённы стацыянар на 5 ложкаў, хатні стацыянар на 2 ложкі, хуткая медыцынская дапамога на 1 пост, пункт неадкладнай дапамогі пры паліклініцы);
- УАЗ «Дунілавіцкая ўчастковая бальніца» (кругласутачны стацыянар — 18 ложкаў; амбулаторыя ўрача агульнай практыцы, дзённы стацыянар на 3 ложкі);
- УАЗ «Камайская ўчастковая бальніца» (кругласутачны стацыянар — 18 ложкаў, амбулаторыя ўрача агульнай практыцы, дзённы стацыянар на 3 ложкі, хатні стацыянар на 2 ложкі);
- УАЗ «Лынтупская ўчастковая бальніца» (кругласутачны стацыянар — 10 ложкаў, амбулаторыя ўрача агульнай практыцы, дзённы стацыянар на 3 ложкі, хатні стацыянар на 2 ложкі, хуткая медыцынская дапамога на 0,5 паста);
- УАЗ «Парыжская бальніца сястрынскага догляду» (ложкі сястрынскага догляду — 15, амбулаторыя ўрача агульнай практыцы, дзённы стацыянар на 3 ложкі, хатні стацыянар на 2 ложкі);
- УАЗ «Навасёлкаўская амбулаторыя ўрача агульнай практыцы» (амбулаторыя ўрача агульнай практыцы, дзённы стацыянар на 3 ложкі).
Галоўныя ўрачы
правіць- Г. І. Трэпель
- Л. В. Аўдзей
- В. П. Малы
- А. П. Шашкель (1989—1991)
- А. С. Караткевіч (1992—1995)
- У. М. Чакавы (з 1995)
Зноскі
Літаратура
правіць- Чаплинская, Г. Н. Поставский район / Г. Н. Чаплинская // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 362—365.
Спасылкі
правіць- Сайт Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Архівавана 19 сакавіка 2020.