Пастушковыя (Rallidae) — сямейства птушак атрада жураўлепадобных.

Пастушковыя

Чаротніца (Gallinula chloropus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rallidae Vigors, 1825


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176205
NCBI  9119
EOL  7581
FW  39513

Малыя і сярэдніх памераў птушкі з кароткай у большасці відаў дзюбай і доўгімі пальцамі ног. Крылы кароткія, акруглыя. Неахвотна лятаюць. Палавы дымарфізм слабы. Жывуць па берагах вадаёмаў (найчасцей са стаячай вадой) і лугах. Гняздо на зямлі або каля краю вады. Птушаняты вывадкавыя, у некаторых відаў у апярэнні ёсць «сігнальныя колеры». Большасць відаў вядзе скрытнае жыццё. Адрозніваецца 132 віды.

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.