Барок (Буда-Кашалёўскі раён)

Баро́к[1] (трансліт.: Barok, руск.: Борок) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.

Пасёлак
Барок
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 12 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Паштовыя індэксы
247389
Аўтамабільны код
3
СААТА
3205820009
Барок на карце Беларусі ±
Барок (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Барок (Буда-Кашалёўскі раён)
Барок (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Барок (Буда-Кашалёўскі раён)

Геаграфія правіць

У 16 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 52 км ад Гомеля.

На захадзе мяжуе з лесам. Паміж пасёлкам Барок, вёскай Елянец і былым пасёлкам Ясная Паляна (Буда-Кашалёўскі раён) знаходзіцца Яснапалянскае радовішча глін, пластападобны паклад звязаны з неагенавымі адкладамі. Ва ўскрышы супескі, жвір, галька, пяскі.

Побач аўтадарога, якая злучае пасёлак з Буда-Кашалёвам.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Недайскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у вёсцы ў 1943 годзе размяшчаліся партызаны 1-й Буда-Кашалёўскай брыгады. 16 жыхароў вёскі загінулі на франтах вайны. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Авангард» (цэнтр — вёска Старая Буда).

Да снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Старабудскага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

  • 1925 год — 19 двароў.
  • 1959 год — 70 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 11 гаспадарак, 17 жыхароў.

Зноскі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0