Дубраўка (Буда-Кашалёўскі раён)

Ду́браўка[1] (трансліт.: Dubraŭka, руск.: Дубровка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.

Пасёлак
Дубраўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
15
Насельніцтва
21 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
СААТА
3205868036
Дубраўка на карце Беларусі ±
Дубраўка (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Дубраўка (Буда-Кашалёўскі раён)
Дубраўка (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Дубраўка (Буда-Кашалёўскі раён)

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 9 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 55 км ад Гомеля, 5 км ад чыгуначнай станцыі Шарыбаўка (на лініі Жлобін — Гомель).

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Заснавана напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр — горад Буда-Кашалёва).

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год - 15 гаспадарак, 21 жыхар.

Дынаміка правіць

  • 1959 год - 152 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год - 21 жыхар, 15 гаспадарак.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Дубро́ўка

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. - Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць