Зарэчча (Чабатовіцкі сельсавет)

пасёлак у Чабатовіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Беларусі

Зарэчча — пасёлак у Чабатовіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Зарэчча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
50
Насельніцтва
98 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2336
Паштовыя індэксы
247394
Аўтамабільны код
3
СААТА
3205880016
Зарэчча на карце Беларусі ±
Зарэчча (Чабатовіцкі сельсавет) (Беларусь)
Зарэчча (Чабатовіцкі сельсавет)
Зарэчча (Чабатовіцкі сельсавет) (Гомельская вобласць)
Зарэчча (Чабатовіцкі сельсавет)

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 23 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 50 км ад Гомеля.

Гідраграфія правіць

На паўночнай ускраіне рака Зыбіна (прыток ракі Крапіўня).

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы).

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 50 гаспадарак, 98 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1926 год — 55 двароў, 300 жыхароў.
  • 1959 год — 294 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 50 гаспадарак, 98 жыхароў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0