Зімнік (Буда-Кашалёўскі раён)
пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Пасёлак Зімнік, Буда-Кашалёўскі раён)
Зі́мнік[1] (трансліт.: Zimnik, руск.: Зимник) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета.
Пасёлак
Зімнік
|
Геаграфія правіць
Размяшчэнне правіць
У 26 км ад Буда-Кашалёва, 10 км ад чыгуначнай станцыі Лазурная (на лініі Жлобін — Гомель), 22 км ад Гомеля.
Гідраграфія правіць
На захадзе меліярацыйны канал.
Транспартная сетка правіць
Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя правіць
Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе міжкалгаснага прадпрыемства «Асобіна» (цэнтр — паселак Камунар).
Насельніцтва правіць
Колькасць правіць
- 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.
Дынаміка правіць
- 1959 год — 45 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура правіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх