Каменка (Буда-Кашалёўскі раён)

Ка́менка[1] (трансліт.: Kamienka, руск.: Каменка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.

Пасёлак
Каменка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
10
Насельніцтва
13 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Каменка на карце Беларусі ±
Каменка (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Каменка (Буда-Кашалёўскі раён)
Каменка (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Каменка (Буда-Кашалёўскі раён)

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 19 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 34 км ад Гомеля.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі і забудаванай рэдка драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1943 года акупанты цалкам спалілі мястэчка і забілі 6 жыхароў. 5 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы).

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 10 гаспадарак, 13 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1926 год — 26 двароў, 113 жыхароў.
  • 1959 год — 98 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 10 гаспадарак, 13 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ла́пава, н.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. — 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9, ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць