Красны (Буда-Кашалёўскі раён)

Кра́сны[1] (трансліт.: Krasny, руск.: Красный) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.

Пасёлак
Красны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
19
Насельніцтва
24 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Красны на карце Беларусі ±
Красны (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Красны (Буда-Кашалёўскі раён)
Красны (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Красны (Буда-Кашалёўскі раён)

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 17 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 36 км ад Гомеля.

Транспартная сетка правіць

Побач аўтамабільная дарога Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінуў 21 жыхар. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы).

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 19 гаспадарак, 24 жыхара.

Дынаміка правіць

  • 1926 год — 17 двароў, 96 жыхароў.
  • 1959 год — 138 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 19 гаспадарак, 24 жыхара.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць