Красін (Буда-Кашалёўскі раён)

пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Кра́сін[1] (трансліт.: Krasin, руск.: Красин) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета.

Пасёлак
Красін
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
45 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
СААТА
3205808021
Красін на карце Беларусі ±
Красін (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Красін (Буда-Кашалёўскі раён)
Красін (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Красін (Буда-Кашалёўскі раён)

Месцазнаходжанне правіць

У 22 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 1 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель), 27 км ад Гомеля.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 г. жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 9 двароў, 9 жыхароў вёскі загінулі на фронце. З 1959 г. — у складзе міжгаспадарчага аб'яднання «Асобіна» (цэнтр — Асобіна).

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 26 гаспадарак, 45 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1940 год — 33 двары, 168 жыхароў.
  • 1959 год — 166 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 26 гаспадарак, 45 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць