Куляшова (Буда-Кашалёўскі раён)

(Пасля перасылкі з Пасёлак Куляшова)

Куляшо́ва[1] (трансліт.: Kuliašova, руск.: Кулешово) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета.

Пасёлак
Куляшова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
16
Насельніцтва
23 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Куляшова на карце Беларусі ±
Куляшова (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Куляшова (Буда-Кашалёўскі раён)
Куляшова (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Куляшова (Буда-Кашалёўскі раён)

На захадзе мяжуе з лесам.

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 3 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 51 км ад Гомеля.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 14 двароў, 8 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шарыбаўскі» (цэнтр — вёска Шарыбаўка).

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 16 гаспадарак, 23 жыхара.

Дынаміка правіць

  • 1940 год — 19 двароў, 87 жыхароў.
  • 1959 год — 195 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 16 гаспадарак, 23 жыхара.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць