Майскі (Брагінскі раён)

пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Ма́йскі[1] (трансліт.: Majski, руск.: Майский) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.

Пасёлак
Майскі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
25 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Паштовыя індэксы
247637
Аўтамабільны код
3
СААТА
3203870056
Майскі на карце Беларусі ±
Майскі (Брагінскі раён) (Беларусь)
Майскі (Брагінскі раён)
Майскі (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Майскі (Брагінскі раён)

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 16 км на поўнач ад Брагіна, 39 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 125 км ад Гомеля.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе, якая злучае Брагін з дарогай Лоеў — Рэчыца.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Заснаваны напачатку XX стагоддзя. Найболей актыўна забудоўвалася ў 1920-е года. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1943 года фашысты цалкам спалілі мястэчка і забілі 7 жыхароў. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса імя В. П. Чкалава (цэнтр — вёска Рудня Жураўлёва).

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 14 гаспадарак, 25 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1930 год — 17 двароў, 107 жыхароў.
  • 1940 год — 18 двароў.
  • 1959 год — 147 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 14 гаспадарак, 25 жыхароў.
  • 2006 год — 12 гаспадарак, 20 чалавек, з якіх 0 ва ўзросце да 16 гадоў, 8 — у працаздольным і 12 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0