Навінкі (Мінскі раён)

мікрараён Мінска
(Пасля перасылкі з Пасёлак Навінкі, Мінскі раён)

Наві́нкі[1] (трансліт.: Navinki, руск.: Новинки) — былы пасёлак, з 2004 года ў межах Мінска.

Пасёлак
Навінкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
  • 42 км²
Насельніцтва
  • каля 3 000 чал.
Афіцыйны сайт
Навінкі на карце Беларусі ±
Навінкі (Мінскі раён) (Беларусь)
Навінкі (Мінскі раён)
Навінкі (Мінскі раён) (Мінск)
Навінкі (Мінскі раён)

Назва правіць

Назва Навінкі абазначае новае паселішча.

Гісторыя правіць

 
Лякарня ў Навінках, першая палова XX ст.

У 1885 годзе Навінкі — лясная варта (старожка) і ўрочышча Сёмкава-Гарадзецкай воласці. У 1908 годзе Навінка, урочышча, двор, 59 жыхароў[2].

У 1898 годзе ў Навінках Таварыства дапамогі бедным хворым яўрэям адкрыла санаторый для хворых на сухоты, санаторый быў на 13 ложкаў, працаваў з траўня да жніўня[3]. У 1920-х гадах на месцы сядзібы была адкрытая працоўная калонія для душэўнахворых на 36 месцаў. У часе Другой сусветнай вайны пацыенты псіхіятрычнай калоніі былі забітыя нацыстамі (каля 200 чалавек), целы закапаныя ў суседніх Драздах.

 
Псіханеўралагічная лякарня ў Навінках, 1930-я гг.

Пасёлак уваходзіў у склад Цнянскага сельсавета. У 2004 годзе быў уключаны ў межы горада Мінска[4]. Вясковая вуліца Рабочая займела назву Навінкаўская вуліца. Таксама, сярод іншых, вясковыя вуліцы атрымалі назвы Скалінская, Марусінская, Ярашэвіцкая, у гонар колішніх фальваркаў Скалін, Марусіна і ўрочышча Ярашэвічы[5].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць