Пасёлкі гарадскога тыпу Магілёўскай вобласці

У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь»[1].

Пасёлкі гарадскога тыпу падзяляюцца на наступныя катэгорыі:

  • гарадскія пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва больш за 2 тысячы чалавек, у якіх ёсць вытворчыя і камунальныя прадпрыемствы, сацыяльна-культурныя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання;
  • курортныя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 2 тысячы чалавек, на тэрыторыі якіх размешчаны санаторыі, дамы адпачынку, пансіянаты, іншыя аздараўленчыя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва, культурна-асветныя ўстановы;
  • рабочыя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 500 чалавек, размешчаныя пры вытворчых прадпрыемствах, электрастанцыях, будоўлях, чыгуначных станцыях і іншых аб'ектах.

Карта размяшчэння пасёлкаў гарадскога тыпу Магілёўскай вобласці правіць

Пасёлкі гарадскога тыпу з насельніцтвам:

  — 5 000 і больш
  — ад 2 000 да 4 999
  — 999 і менш

Чырвоным колерам пазначаны пасёлкі гарадскога тыпу, насельніцтва якіх змяншаецца.

Пасёлкі гарадскога тыпу Магілёўскай вобласці

Колькасць пасёлкаў гарадскога тыпу і іх жыхароў правіць

На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Магілёўскай вобласці Беларусі было 9 пасёлкаў гарадскога тыпу, сярод якіх 6 гарадскіх пасёлкаў і 3 рабочыя пасёлкі[2], у тым ліку:

Насельніцтва Паселішчаў Паселішчаў
у працэнтах
Жыхароў Жыхароў
у працэнтах
10 000 і больш &&&&&&&&&&&&&&01.&&&&&01 11,11 % &&&&&&&&&&010688.&&&&&010 688 22,80 %
ад 5 000 да 9 999 &&&&&&&&&&&&&&04.&&&&&04 44,44 % &&&&&&&&&&028138.&&&&&028 138 60,01 %
ад 2 000 да 4 999 &&&&&&&&&&&&&&02.&&&&&02 22,22 % &&&&&&&&&&&05970.&&&&&05 970 12,73 %
ад 1 000 да 1 999 &&&&&&&&&&&&&&01.&&&&&01 11,11 % &&&&&&&&&&&01319.&&&&&01 319 2,81 %
999 і менш &&&&&&&&&&&&&&01.&&&&&01 11,11 % &&&&&&&&&&&&0771.&&&&&0771 1,64 %
Сума &&&&&&&&&&&&&&09.&&&&&09 100,00 % &&&&&&&&&&046886.&&&&&046 886 100,00 %

На 1 студзеня 2017 года заставалася 8 пасёлкаў гарадскога тыпу, у тым ліку 6 гарадскіх пасёлкаў і 2 рабочыя пасёлкі[3].

18 студзеня 2017 года перайшлі з катэгорыі гарадскіх пасёлкаў да гарадоў раённага падпарадкавання Бялынічы і Круглае[4].

Спіс пасёлкаў гарадскога тыпу Магілёўскай вобласці правіць

Назвы лацінкай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі[5][6].

Пасёлкі гарадскога тыпу Магілёўскай вобласці

Герб Назва кірыліцай Назва лацінкай Статус Раён Колькасць жыхароў (перапіс, 2009) Колькасць жыхароў (ацэнка, 2017) Змена (2017 да 2009)
1   Глуск Hlusk гарадскі пасёлак Глускі &&&&&&&&&&&07402.&&&&&07 402 &&&&&&&&&&&07152.&&&&&07 152 −3,38 %
2   Хоцімск Chocimsk гарадскі пасёлак Хоцімскі &&&&&&&&&&&07084.&&&&&07 084 &&&&&&&&&&&06300.&&&&&06 300 −11,07 %
3   Краснаполле Krasnapollie гарадскі пасёлак Краснапольскі &&&&&&&&&&&06123.&&&&&06 123 &&&&&&&&&&&05749.&&&&&05 749 −6,11 %
4   Дрыбін Drybin гарадскі пасёлак Дрыбінскі &&&&&&&&&&&03298.&&&&&03 298 &&&&&&&&&&&02974.&&&&&02 974 −9,82 %
5 Ялізава Jalizava рабочы пасёлак Асіповіцкі &&&&&&&&&&&02672.&&&&&02 672 &&&&&&&&&&&02484.&&&&&02 484 −7,04 %
6 Татарка Tatarka рабочы пасёлак Асіповіцкі &&&&&&&&&&&&0771.&&&&&0771 &&&&&&&&&&&&0705.&&&&&0705 −8,56 %
  Бялынічы Bialyničy гарадскі пасёлак (з 2017 горад) Бялыніцкі &&&&&&&&&&010688.&&&&&010 688 &&&&&&&&&&010035.&&&&&010 035 −6,11 %
Глуша Hluša рабочы пасёлак (да 2012) Бабруйскі &&&&&&&&&&&01319.&&&&&01 319
  Круглае Kruhlaje гарадскі пасёлак (з 2017 горад) Круглянскі &&&&&&&&&&&07529.&&&&&07 529 &&&&&&&&&&&07617.&&&&&07 617 +1,17 %

Галерэя правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Закон Республики Беларусь от 5 мая 1998 года № 154-З «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь». (руск.)
  2. Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Могилёвская область. (руск.)
  3. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. (руск.)
  4. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2016 г. № 925 «Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения» і рашэнне Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 19 снежня 2016 г. № 24-4 «Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения» (увайшло ў сілу 18 студзеня 2017 г.) на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь (руск.)
  5. Постановление Государственного комитета по земельным ресурсам, геодезии и картографии Республики Беларусь от 23 ноября 2000 г. № 15 «Об утверждении Инструкции по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита». (руск.)
  6. Tenth United Nations Conference on the Standardization of Geographical Names. The Roman alphabet transliteration of Belarusian geographical names. (англ.)