Пасіфэ (спадарожнік)

(Пасля перасылкі з Пасіфэ, спадарожнік)

Пасіфэ (стар.-грэч.: Πασιφάη) — спадарожнік Юпітэра. Адкрыты 27 студзеня 1908 года брытанскім астраномам Філібертам Жакам Мелатам ў Грынвіцкай каралеўскай абсерваторыі. Першапачатковае пазначэнне - 1908 CJ або VIII. Сваю назву атрымаў ў 1975 годзе ад імя жонкі крыцкага цара Мінаса, маці Мінатаўра.

Арбіта Пасіфэ мае вельмі вялікі эксцэнтрысітэт, а таксама моцна нахіленая да плоскасцей экліптыкі і кручэння Юпітэра. Спадарожнік верціцца ў зваротным напрамку - гэта значыць у процілеглым кірунку кручэння Юпітэра. Належыць да групы Пасіфэ - групы спадарожнікаў, якія маюць арбіты з блізкімі параметрамі. Па сваіх памерах ён з'яўляецца найбуйнейшым спадарожнікам са зваротным напрамкам, і адным з найбуйнейшых нерэгулярных спадарожнікаў.