Паталогія (ад грэч. Παθος — пакута, боль, хвароба і грэч. λογος — вучэнне) — навука, якая вывучае заканамернасці ўзнікнення, развіцця і вынікі хвароб; тэарэтычная аснова медыцыны.

Дае магчымасць выявіць сутнасць хваробы, яе функцыянальныя і структурныя праявы, вызначыць прынцыпы прафілактыкі і лячэння.

Найбольш агульныя прычыны і заканамернасці паталагічных працэсаў (алергіі, атрафіі, гарачкі, дыстрафіі, запалення, некрозу, парушэнняў лімфа- і кровазвароту) вывучае агульная паталогія, канкрэтныя хваробы — асобная паталогія.

Падзяляецца на паталагічную анатомію і паталагічную фізіялогію.

У біялогіі адносіцца да даследавання структурных і функцыянальных змяненняў у клетках, тканках і органах пры захворваннях. У медыцыне слова паталогія — часта сінонім захворвання.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць