Патрык (Пэт) Куінлан (ірл.: Patrik Quinlan; 19191997) — афіцэр ірландскай арміі, камандаваў ірландскімі міратворцамі падчас аблогі Жадавіля ў кангалезскай правінцыі Катанга ў верасні 1961 года. Байцы Куінлана, па прычыне недахопу боепрыпасаў і іншых рэсурсаў, былі вымушаны здацца, з-за чаго яго рэпутацыя моцна пацярпела. Аднак пасля смерці ваеннага праведзена падрабязнае вывучэнне тых падзей, і яго дзеянні былі апраўданы[1][2].

Патрык Куінлан
ірл.: Patrik Quinlan
Дата нараджэння 1919(1919)
Месца нараджэння Рынераге, Кэрданіел, Графства Кэры
Дата смерці 1997(1997)
Прыналежнасць  Ірландыя
Род войскаў Міратворчыя сілы ААН
Званне палкоўнік
Камандаваў Рота «А» 35-га батальёна Ірландскай арміі
Бітвы/войны

Біяграфія правіць

Сям’я і ранняе жыццё правіць

Патрык Куінлан нарадзіўся ў 1919 годзе ў Рынераге, графства Кэры[3][1]. Скончыў школу ў суседнім Лохеры[3]. У яго і яго жонкі Кармэль быў сын Лео, якому на момант падзей у Жадавіле было 16 гадоў. Пазней Лео, як і яго бацька, стаў вайскоўцам[3][4].

Аблога Жадавіля правіць

Аблога Жадавіля адбылася ў верасні 1961 года падчас ўмяшання Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у канфлікт у Конга (сучаснае ДРК).

Рота «А» 35-га батальёна міратворчага кантынгенту ONUC ірландскай арміі пад камандаваннем каменданта Куінлана падвергнулася нападу войск самаабвешчанай Дзяржавы Катанга. Лёгкаўзброеная рота Куінлана акапалася ў горадзе Жадавіль (сучасны Лікасі), дзе на працягу шасці дзён адлюстроўвала атакі праціўніка. Спробы па дэблакаванні акружаных не ўвянчаліся поспехам.

Падчас баёў пяцёра з роты Куінлана былі паранены, у той час як войскі Катангі і замежныя найміты страцілі да 300 чалавек забітымі і ад 300 да 1000 параненымі. Аднак з-за недахопу боепрыпасаў, запасаў вады і ежы Куінлан прыняў рашэнне здацца[5].

На працягу прыкладна аднаго месяца ірландцы знаходзіліся ў палоне, пакуль іх не абмянялі на зняволеных сепаратыстаў. Пасля вызвалення рота «А» была вернута на сваю базу ў Элізабетвілі. Праз некаторы час байцы Куінлана зноў прынялі ўдзел у баявых дзеяннях[6]. У снежні таго ж года рота «А» была вернута дадому ў Ірландыю[7].

Пасля вяртання з Конга правіць

Урад Ірландыі не надаваў асаблівага значэння бітве за Жадавіль, і ні адзін ірландскі салдат не атрымаў ніякіх узнагарод за ўдзелу ў тых баях. Больш за тое, у вачах грамадскасці міратворцы паўсталі як трусы і здраднікі, паколькі здалі горад сепаратыстам[8]. Куінлан прапанаваў кіраўніцтву прадставіць некалькіх байцоў, якія ўдзельнічалі ў аблозе, да Ваеннай медалі за доблесць, вышэйшай вайсковай узнагароды Ірландыі.

Куінлан больш ніколі не выпраўляўся ў замежныя камандзіроўкі. Пасля 40 гадоў службы ў Ірландскай арміі ён пайшоў у адстаўку ў званні палкоўніка[4].

Патрык памёр у 1997 годзе, не падазраючы, што яго рэпутацыя будзе адноўлена праз дзевяць гадоў пасля яго смерці[2]. Яго жонка Кармэль таксама не дажыла да афіцыйнай рэабілітацыі і памерла праз два гады пасля смерці мужа[3].

Прызнанне і рэабілітацыя правіць

Ветэраны аблогі Жадавіля былі незадаволены адмовай камандавання прызнаць іх подзвіг і ачарненнем рэпутацыі іх камандзіра[2]. Пасля працяглай кампаніі за прызнанне, у 2004 годзе тагачасны міністр абароны Вілі О’Ды пагадзіўся правесці дэталёвае вывучэнне тых падзей. Расследаванне міністэрства абароны зняло з Куінлана і роты «А» абвінавачванні ў правінах і баязлівасці. У 2005 годзе на тэрыторыі казармаў у Атлане быў узведзены памятны камень у знак удзячнасці байцам роты «А» 35-га батальёна[9].

Тактыка Куінлана ў Жадавіле паўплывала на наступныя навучальныя праграмы[10] і была занесена ў ваенныя падручнікі ўсяго свету як лепшы прыклад абароны па перыметры[1].

У культуры правіць

У фільме «Аблога Жадавіля» (2016), па матывах кнігі Дэклана Паўэра «Аблога Жадавіля: забытая бітва ірландскай арміі» (2005)[11], ролю каменданта Куінлана выконвае Джэймі Дорнан[12]. Яго жонку Кармэль гуляе Фіёна Глэскот[13]. Сын Куінлана, Лео, заявіў, што Дорнан меў моцнае падабенства з яго бацькам і правільна сыграў яго ва ўсім, акрамя дыялекта графства Кэры, які быў настолькі моцным, што «калі б ён пачаў размаўляць з акцэнтам майго бацькі, вам спатрэбіліся б субтытры»[3]. Унук Куінлана, Конар, быў удзельнікам здымачнай групы[14].

Зноскі правіць

  1. а б в Former Taoiseach unveils plaque honouring Jadotville commandant. RTE (28 кастрычніка 2017). — «Commandant Quinlan's action is cited in military textbooks worldwide as the best example of the use of the so-called perimeter defence.»  Праверана 30 кастрычніка 2017.
  2. а б в Carney, Jim (2012). "From Galway to the Congo — into the Heart of Darkness – Part 2". The Tuam Herald. Архівавана з арыгінала 2011-10-05. Праверана 2012-01-06. They should all have been hailed as heroes; Ireland knows that now, but it was a long, slow, painful road to redemption, and vindication, especially for the brave, fearless Patrick Quinlan who went to his grave, in 1997, not knowing that he would gain posthumous recognition, with full honour restored, nine years later. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2011. Праверана 26 чэрвеня 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2011. Праверана 26 чэрвеня 2020.
  3. а б в г д Majella O'Sullivan. Jadotville hero is honoured on the Ring of Kerry. Irish Independent (29 кастрычніка 2017). Праверана 30 кастрычніка 2017.
  4. а б Tadhg Evans. Caherdaniel pays tribute to famous son Pat Quinlan. The Kerryman (28 кастрычніка 2017). — «Later retiring as a Colonel after more than 40 years' service to the Irish Army, the Caherdaniel native passed away in 1997»  Праверана 30 кастрычніка 2017.
  5. Brave Vets Medal Shame; Jungle fighters honoured.. with award they had to pay for themselves. Sunday Mirror (5 мая 2002).
  6. The Irish Army's Forgotten Battle. Declan Power
  7. "The True Story of the Heroic Battle That Inspired the New Netflix Film The Siege of Jadotville". TIME. 2016-07-27. probably with the aim of taking the Irish as prisoners and using them as leverage in negotiations with the U.N.
  8. Whelan, Michael. The Battle of Jadotville – Irish Soldiers in Combat in the Congo 1961. South Dublin Libraries (28 сакавіка 2006). Праверана 11 верасня 2016.
  9. Sweeney, Eamon (2016-08-05). "The Siege of Jadotville: How the bravery of Irish UN soldiers was shunned". Derry Journal. Праверана 2016-10-09.
  10. "'We literally would all have died in Jadotville but for him' (Unveiling of memorial to Pat Quinlan)". Irish Times. 2017-10-29. Праверана 2017-11-03. Brigadier General Patrick Flynn, GOC 1 Brigade paid tribute to Col Quinlan, saying his decision to dig in at Jadotville had become part of the Army’s training on tactics [and] was also taught in military courses in the UK, Germany and Australia
  11. The Siege at Jadotville: The Irish Army's Forgotten Battle. Power, Declan
  12. 28th Galway Film Fleadh – July 2016 – The Siege of Jadotville(недаступная спасылка). Galwayfilmfleadh.com. Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2017. Праверана 11 верасня 2016.
  13. The Siege of Jadotville (2016). IMDb. Праверана 30 кастрычніка 2017.
  14. Jamie Dornan pleased to spread the word about Irish bravery in The Siege of Jadotville. Irish Examiner (5 кастрычніка 2016). Праверана 3 лістапада 2017.