Патрык Сібамана

руандыйскі футбаліст

Патрык Сібамана (англ.: Patrick Sibomana; нар. 15 кастрычніка 1996, Кігалі, Руанда) — руандыйскі футбаліст, паўабаронца мазамбікскага клуба «Ферувіярыу» з Бейры і былы ігрок нацыянальнай зборнай Руанды.

Футбол
Патрык Сібамана
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1996(1996-10-15)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Руанда
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Мазамбік Ферувіярыу
Маладзёжныя клубы
2011—2012 Руанда Ісонга (Кігалі)
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2017 Руанда АПР (Кігалі)
2017—2018 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 3 (0)
2019 Руанда Мукура (Бутарэ)
2019—2020 Танзанія Янг Афрыканс (Дар-эс-Салам)
2020—2022 Руанда Паліс (Кігалі)
2023— Мазамбік Ферувіярыу (Бейра)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2019 Руанда Руанда 15 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 красавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 кастрычніка 2019

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру ў клубе «Ісонга», а ў 2013 годзе перайшоў у АПР, з якім стаў трохразовым чэмпіёнам Руанды і двухразовым уладальнікам Кубка Руанды.

У жніўні 2017 года пасля прагляду падпісаў трохгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[2]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 13 жніўня 2017 года ў хатнім матчы з «Мінскам» (3:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. Неўзабаве, аднак, атрымаў траўму, вярнуўся ў строй толькі ў самым канцы сезона 2017. У сезоне 2018 гуляў пераважна за дубль, за асноўную каманду згуляў толькі ў адным матчы чэмпіянату Беларусі і ў адным кубкавым. У снежні 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Шахцёрам»[3].

У лютым 2019 года вярнуўся ў Руанду, папоўніўшы склад клуба «Мукура»[4]. Улетку таго ж года далучыўся да танзанійскага клуба «Янг Афрыканс». У верасні 2020 года перайшоў у «Паліс», дзе гуляў да канца сезона 2021/22. У лютым 2023 года стаў іграком мазамбікскага «Ферувіярыу».

Міжнародная кар’ера правіць

У 2012—2015 гадах выступаў за нацыянальную зборную Руанды. У 2019 годзе зноў быў выкліканы ў нацыянальную каманду.

Дасягненні правіць

Зноскі