Патрыс Леконт

Патрыс Леконт (фр.: Patrice Leconte; 12 лістапада 1947, Парыж) — французскі кінарэжысёр і сцэнарыст.

Патрыс Леконт
Patrice Leconte
Patricelecontefnac.jpg
Дата нараджэння 12 лістапада 1947(1947-11-12)[1][2][…] (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Flag of France.svg Францыя
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, тэлерэжысёр, аўтар коміксаў, кінаакцёр
Кар’ера 1977 — н.ч.
Узнагароды
IMDb ID 0496312
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Паступіў у Вышэйшую школу кінаадукацыі (I.D.H.E.C.), якую скончыў у 1969 годзе. Да 1975 года працаваў мастаком у часопісе «Pilote», здымаў камедыйныя кароткаметражкі. У 1975 годзе дэбютуе на шырокім экране. У 1978 годзе рэжысёр паставіў маладзёжную карціну «Загарэлыя», у 1979 годзе зняў працяг працяг «Загарэлыя на лыжах». Пасля шэрагу паспяховых камедый рэжысёр здымае баявік з лёгкім камедыйным ухілам — «Спецыялісты» (1985).

Зняў трагікамедыйную трылогію «Муж цырульніцы» (1991), «Танга» (1993), «Водар Івон» (1994). Аднак гэтыя фільмы не набылі такой папулярнасці, як карціна «Насмешка», адзначаная прэміяй «Сезар» за фільм і рэжысуру і намінаваная на «Оскар». У 1998 годзе рэжысёр зняў «Адзін шанец на дваіх» — баявік з Аленам Дэлонам, Жанам-Полем Бельмандо і Ванэсай Парадзі. Яе ён запрасіў на галоўную ролю ў фільме «Дзяўчына на мосце» (1999), дзе яе партнёрам стаў Даніэль Атой. Цікавасць гледачоў і крытыкі выклікала драма «Удава з вострава Сен-П’ер» (2000). Сярод апошніх фільмаў рэжысёра — «Фелікс і Лола» (2001), «Чалавек з цягніка» (2002), «Вуліца асалод» (2002).

ФільмыПравіць

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #124112722 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. http://www.nndb.com/lists/504/000063315/
  3. Patrice Leconte // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #124112722 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. http://en.academic.ru/dic.nsf/enwiki/520449
  6. http://www.contactmusic.com/alan-rickman/news/a-promise-patrice-leconte-veteran-director-new-challenge_4309072

СпасылкіПравіць