Патрыёты Беларусі (грамадскае аб’яднанне)
Патрыёты Беларусі — грамадскае аб’яднанне, зарэгістраванае Мінюстам РБ 24 снежня 2020 г[1]. Дэкларуемымі мэтамі гэтага аб’яднання з’яўляюцца:
«
- пабудова незалежнай, моцнай, стабільнай і квітнеючай Беларусі;
- выхаванне ў грамадзян павагі і гонару да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь;
- аб’яднанне грамадзян Рэспублікі Беларусь на аснове патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцяў беларускага народа, яго культурных традыцый і гістарычнага лёсу;
- імкненне да захавання суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы[2].»
У СМІ гэта арганізацыя вядома як структура, якая займаецца пераважна арганізацыяй аўтапрабегаў у падтрымку дзеючай улады[3] i якая ўзнікла на хвалі супрацьдзеяння пратэстам 2020 г. Паводле звестак на сайце арганізацыі, яна налічвае 2500 удзельнікаў[4].
Зноскі
- ↑ Міністэрствам юстыцыі зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Патрыёты Беларусі»(недаступная спасылка)
- ↑ Міністэрствам юстыцыі зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне „Патрыёты Беларусі“(недаступная спасылка)
- ↑ «Патрыёты Беларусі» — самае маладое грамадскае аб’яднанне краіны (TVR)
- ↑ Афіцыйны сайт ГА «Патрыёты Беларусі»