Водар жанчыны (фільм, 1992)

(Пасля перасылкі з Пах жанчыны (фільм, 1992))

«Водар жанчы́ны» (англ.: Scent of a Woman) — амерыканскі драматычны фільм 1992 года працы рэжысёра Марціна Брэста, які распавядае пра вучня падрыхтоўчай школы, які ўладкоўваецца на працу памочнікам абурлівага сляпога падпалкоўніка войска ў адстаўцы. Фільм з'яўляецца рымейкам італьянскага фільма Дзіна Рызі «Водар жанчыны» 1974 года, адаптаванага Бо Голдманам паводле раману «Цемра і мёд» Джавані Арпіна. У фільме здымаліся Аль Пачына, Крыс О’Донел, Джэймс Рэбгарн, Філіп Сеймур Гофман і Габрыэль Анвар. Пачына атрымаў прэмію Оскар за найлепшую мужчынскую ролю за сваю гульню, а фільм быў намінаваны на найлепшую рэжысуру, найлепшы фільм і найлепшы сцэнарый. Да таго ж, фільм атрымаў тры галоўныя ўзнагароды прэміі Залаты Глобус за найлепшы сцэнарый, найлепшы акцёр і як найлепшы драматычны фільм[10].

Водар жанчыныM:
англ.: Scent of a Woman
Постар фільма
Жанр драматычны фільм[2][3][…], гісторыя сталення[d] і экранізацыя рамана[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Universal Studios
Працягласць 150 хв.
Бюджэт 31 000 000 $[9]
Краіна
Мова англійская
Год 1992 і 4 сакавіка 1993[1]
IMDb ID 0105323
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюжэт правіць

Чарлі Сымз (Крыс О’Донел) ёсць студэнтам-стыпендыятам у Бейдзе, эксклюзіўнай падрыхтоўчай школе Новай Англіі. Ён знаходзіць часовую працу на выходныя на Дзень падзякі, каб на гэтыя грошы купіць білет на самалёт дадому ў Арэгон на Каляды. Жанчына, якая яго наймае, просіць Чарлі клапаціцца за яе дзядзькам, падпалкоўнікам арміі ў адстаўцы Фрэнкам Слэйдам (Аль Пачына). Фрэнк з'яўляецца сляпым ветэранам вайны ў В'етнаме, але ў той жа час з'яўляецца сварлівым алкаголікам. Яшчэ да выходных Чарлі і яшчэ адзін студэнт, Джордж Уіліс-малодшы (Філіп Сеймур Гофман), становяцца сведкамі таго, як тры студэнты ладзяць выбрык, каб публічна зняважыць дырэктара школы містара Траска (Джэймс Рэбгарн). Стаўшы ахвярай такой розыйгры, Траск хутка даведваецца пра сведак і беспаспяхова спрабуе прымусіць іх назваць імёны злачынцаў. Траск у прыватныай размове прапануе Чарлі хабар, гэта значыць рэкамендацыйны ліст дзеля паступлення ў Гарвардскі ўніверсітэт.

З надыходам выходных Фрэнк нечакана бярэ Чарлі ў падарожжа ў Нью-Ёрк, дзе яны спыняюцца ў атэлі Уолдард-Асторыя. Падчас абеду ў рэстарацыі Фрэнк ёмка заяўляе пра намер скончыць жыццё самагубствам. Яны абодва наведваюць дом брата Фрэнка ва Уайт-Плэйнз на вячэру ў святочны дзень, дзе выяўляецца прычына слепаты вайскоўца. Паводле аповяду, Фрэнк у стане алкагольнага ап’янення ён жангляваў гранатамі, каб пахваліцца перад групай малодшых афіцэраў, але адна з іх выбухнула. Фрэнк наўмысна правакуе ўсіх за вячэрай, якая заканчваецца пасля гарачай бойкай з братам. Калі яны вяртаюцца ў Нью-Ёрк, Чарлі распавядае Фрэнку пра сваю праблему ў школе. Фрэнк раіць Чарлі стаць інфарматарам і паступіць у Гарвард, папярэджваючы яго, што Джордж, верагодна, паддасца ціску Траска, таму ён павінен пачаць дзейнічаць раней за Джорджа. Знаходзячыся ў рэстарацыі, Фрэнк праз водар парфумы заўважае Донну (Габрыэль Анвар), маладую жанчыну, якая чакае спаткання з сваім хлопцам. Ён вядзе яе на танцплац, дзе яны выконваюць эфектнае танга. Наступнай раніцай, глыбока засмучаны, Фрэнк першапачаткова не цікавіцца прапановамі Чарлі адносна заняткаў на дзень, пакуль ён не ўзгадвае, што з'яўляецца магчымасць пакатацца на новым Ферары. Фрэнк угаворвае прадаўца дазволіць ім узяць машыну краху пакатацца перш чым набыць яе. Апынуўшыся на дарозе, Фрэнк не адчувае энтузіязму, пакуль Чарлі не дазваляе яму кіраваць аўтамабілем. Іх затрымлівае паліцэйскі, але Фрэнк угаворвай адпусціць іх, нават не выяўляючы сябе сляпым. Вярнуўшы машыну і чакаючы на вуліцу, Фрэнк становіцца нецярплівым і выходзіць на сярэдзіну Парк-авеню, і яго амаль не збівае аўтамабіль. Калі яны вяртаюцца ў атэль, Фрэнк пасылае Чарлі выканаць некалькі даручэнняў. Чарлі спачатку сыходзіць, але вяртаецца і знаходзіць Фрэнка ў параднай форме. Падпалкоўнік рыхтуецца скончыць жыццё самагубствам. Яны сварацца, і выніку Чарлі пераконвае Фрэнка, што яму варта мужна сустрэць сваё жыццё.

Надыходзіць пасяджэнне дысцыплінарнай камісіі, якую праводзяць перад усімі студэнтамі школы. Калі Траск пачынае пасяджэнне, Фрэнк нечакана з'яўляецца ў аўдыторыі і садзіцца побач з Чарлі. Джордж звяртаецца за дапамогай да свайго заможнага бацькі, і яны называюць трох верагодных злачынцаў, але не паведамляючы падрабязнасці. У выніку Уілісы сцвярджаюць, што дрэнны зрок Джорджа-малодшага не дазволіў яму ўбачыць больш чым Чарлі. Траск звяртаецца да Чарлі, але той адмаўляецца паведаміць аб злачынцах. Траск рэкамендуе выключыць яго, пры гэтым не наказваючы Джорджа-малодшага і хлопцаў, што зладзілі розыйгры. Фрэнка не задавольвае вырак і ён пачынае палкую прамову, абараняючы Чарлі і нагадваючы аўдыторыі, што трэба шанаваць такія якасці, як вернасць і сумленнасць. У выніку дысцыплінарны камітэт адпраўляе вінаватых на выпрабавальны тэрмін, але адмаўляе Джорджу ў якой-небудзь льгоце за тое, што ён назваў іх імёны. Чарлі застаецца адзіным каго не караюць.

Крытыка правіць

«Водар жанчыны» мае рэйтынг 89% ухвалення на агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes, грунтуючыся на 46 аглядах. Metacritic надаў фільму 59 сярэдняўзважаных балаў з 100 магчымых, грунтуючыся на 14 рэцэнзіях крытыкаў, што сведчыць аб змяшаных водгуках.

Зноскі правіць

Спасылкі правіць