Пацеркі

ювелірны выраб

Пацеркі, або кара́ліупрыгажэнне з круглых або іншай формы невялічкіх пацерак з бурштыну, шкла і пад., нанізаных на нітку; Пацеркі звычайна надзяваюцца на шыю, аднак бываюць пацеркі для рук і для ног.

Пацеркі
Выява
Геаметрычная форма авал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Пацеркі

Гісторыя

правіць

Пацеркі — адны з найстаражытнейшых упрыгожанняў. Тры ракавіны малюскаў з перфарацыяй, знойдзеныя археолагамі ў Ізраілі і Алжыры, і вырабленыя прыблізна 90 тыс. гадоў назад, лічацца элементамі першых ювелірных вырабаў, створаных чалавекам[1]. У 2007 годзе на ўсходзе Марока былі знойдзены асобныя дэкараваныя і перфараваныя ракавіны, з якіх, магчыма, складаліся каралі; іх узрост — 82 тысячы гадоў[2]. У пячоры Бломбас (ПАР) было знойдзена больш за 40 ракавін са слядамі афарбоўкі і слядамі, якія сведчаць пра выкарыстанне ў каралях узростам у 75 тыс. гадоў[3]. Косці, сківіцы жывёл, чалавечыя чарапы спрадвеку надзяваліся на шыю як трафеі перамог (звычай гэты дагэтуль распаўсюджаны сярод дзікуноў). У помніках палеаліту археолагі знаходзяць прасвідраваныя косці, зубы, ракавіны і іншыя рэчы, якія верагодна служылі да вырабу пацерак у першабытнага чалавека. Пазней з'яўляюцца рознага роду каменьчыкі з правільна акругленай адтулінай, алебастр, бурштын, жэмчуг і інш. У бронзавы і жалезны вякі пацеркі ўжываліся ў форме металічных кольцаў (трапляюцца і залатыя, ужо ў канцы неаліту)[4].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць