Паштовая станцыя (Бараўляны)

Паштовая станцыя — будынак у в. Бараўляны Віцебскай вобласці. Знаходзіцца непадалёку ад вёскі. Помнік дарожнай архітэктуры сярэдзіны XIX стагоддзя.

Славутасць
Паштовая станцыя
55°18′57″ пн. ш. 30°06′06″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Бараўляны
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000265шыфр 212Г000265
Map

Гісторыя правіць

Мураваны станцыйны дом 3-га разраду пабудаваны з цэглы паводле «ўзорнага» праекта 1843 года. Знаходзіцца за 35 м ад дарогі і павернуты да яе галоўным фасадам.

Архітэктура правіць

Будынак прамавугольны ў плане, з боку двара — невялікая прыбудова. На галоўным фасадзе 4 акны з ліштвамі. Над уваходам невялікі франтончык. Абапал сенцаў, якія выцягнуты ўздоўж папярочнай восі будынка, размяшчаліся 3 пакоі для прыезджых, ямшчыкоў, на правым — пакоі для даглядчыка. Гаспадарчыя пабудовы на станцыйным двары (хлявы, стайні, флігель для ямшчыкоў) часткова перабудаваны.

Літаратура правіць

  • Пастернак, Т. Что имеем… / Т. Пастернак // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). — 2006. — 14 лют. — С. 5.
  • Паштовая станцыя // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 181—182.
  • Пивовар, Н. «Изюминка» маршрута — почтовая станция / Н. Пивовар // Витьбичи. — 1998. — 11 июня. — С. 6.

Спасылкі правіць